БАЛАЦЯНКА ж., бат. Лясны шампіньён; падбалотнік. Прыйшлі ў лес – адны балацянкі пападаюцца, белых грыбоў няма. Рудня Пол.
БАЛАЧЫНА, БАЛОЦЦЯ, БОЛАЦЬ ж. Балота, багна, балацявіна. Балачына там непраходная. Малы Поўсвіж Леп. Вакол непраходная балачына. Закур'е, Пачаевічы Чаш. Там такая балоцця была, сасоннічык рос. Баршчоўка Віц. Заліло так, што вакол адна болаць. Дзегцяры Брасл. Параўн. баба, багавінне, багвіна, балонне, блытавіна.
БАЛБУШЫХА ж. Пляткарка; жанчына, якая распускае плёткі. Здаецца, у нас на сяле балбушыха з'явілася. Коравічы Чаш.
БАЛДАВЕШКА, БОЛДАЎКА ж. Доўгі шост, якім заганяюць рыбу ў сетку. Балдавешкай пужаюць рыбу, каб загнаць яе ў сетку, і чалавека бесталковага завуць балдавешкай. Казлы Міёр. Бохаюць рыбу болдаўкай. Асвея В.-Дзв. Параўн. баўтун, боўт, болтка і боўтка ў 1 знач.
БАЛДОЎКА ж. Невялікі склад, кладоўка для ўсялякай гаспадарчай драбязы, прыбудаваная да хаты ці да хлява. Прынясі пілу і тапор, яны ў балдоўцы ляжаць. Празарокі, Латышы Глыб.
БАЛЕ толькі мн. Прыступы болю. А!.. Бале-бале... Зноў бале замучылі. Баравуха Пол.
БАЛЕЙКА ж. Драўлянае вядро. Цэлую балейку вішань назбірала. Язна Міёр. Параўн. бадзежка, бодня і бадня ў 2 знач., бадзяга ў 2 знач., байдэрка, будан.
БАЛЕСЦЬ, БОЛЬКА ж. Хвароба. Якая ж балесць на яго ўжо напала? Укля Брасл. Каб цябе балесць! Калінавая Міёр. Нажыла сабе больку, надрываючыся гадамі на рабоце. Дзёрнавічы В.-Дзв.
БАЛЕЯ ж. Начоўкі. Вазьмі балею і прінясі ў хату. Канашы Гар.
БАЛІЎКІ мн., бат. Сцяблы бульбы. Трэба вывезці баліўкі з агарода. Зорніца Леп. Параўн. батоўнік, бацвіннік, батоўка, батоўе, батоўя, батвінне, ботванне ў 1 знач.
БАЛКА ж. Пранік; плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці для абмалоту лёну. Яна не нашла сваю балку. Казімірова Пол.
БАЛМАТ, БОЛМАТ м., асудж. Чалавек, які любіць шмат гаварыць; балбатун. Гэты балмат мне адурыў усю галаву. Дубраўкі Пол. Не слухай ты гэтага болмата! Вяцера Чаш. Параўн. башмат.
БАЛМАЧЧУ прысл. Без справы. Вось так ён і ходзіць заўсёды балмаччу. Бачэйкава Беш.
83 👁