Набрала вады ў бакляжку. Лепель. Кату малака цэлую баклашку эту наліла. Цешылава Паст. Трэба буклагу гуркоў насаліць. Слабада Віц.
БАКОЎКА ж. 1. Верхняя частка печы. Во яна, бакоўка, у белы цвет выкрашана. Доўжа Віц. 2. Засаўка ў печы. Бакоўку трэба ўжо было задзвігаць. Даўгаполле Гар.
БАЛАБАЙКА ж. Бразготка; званок, які чапляюць жывёле, каб не гублялася ў лесе. У нашай каровы на шыі балабайка, а ў суседскай няма. Заточча В.-Дзв. Параўн. бомала, бон.
БАЛАБОНЧЫКІ мн., бат. Званочкі; травяністая расліна сямейства званочкавых з блакітнымі або цёмна-сінімі кветкамі, падобнымі на званок. Нарвала на лузе цэлае бярэмя балабончыкаў. Барсукі Дубр.
БАЛАБЭШКІ мн., кулін. Салодкія сухары, спечаныя ў печы. Бабка, спячы ты мне балабэшак, надта ж смашныя яны ў цябе палучаюцца. Папшычы Глыб.
БАЛАГАН м. Павець; памяшканне для прасушвання дроў, сена. Трэба ў балагане мяшкі сушыць павешаць. Слабада Докш.
БАЛАГУРЫЦЬ незак. Гуляць, шумна святкаваць. Вяселле ўнучкі балагурылі ў новай хаце. Ноўка Віц.
БАЛАМУЦЕНЬ м., міф. Балацянік; міфічная істота, якая быццам жыве на балоце. Баламуцень палохае ўсіх людзей. Латышы Глыб.
БАЛАТНІЦА, БАЛАТНІЦЫ гл. БАЛОТНІК
БАЛАТНЯНЫ прым. Балотны. Травы было мала, таму прыйшлося касіць і балатняную. Руда Беш.
БАЛАТНЯНКА, БАЛАЦЯВІНА, БАЛОТНІНА, БАЛОТНІЦА ж., зб., бат. Агульная назва балотнай травы. Сярод балатнянак бываюць і лекавыя травы. Марозаўка Сен. Трава кругом пажоўкла, толькі балацявіна стаіць зялёная. Драбаўшчына Глыб. Учора накасілі цэлы стог балотніны. Манякова Міёр. Дзікія качкі плавалі, але не былі бачны за балотніцай. Полымя Сен. Каля іх балота вялікае, балотніцы якой хочаш знойдзеш. Нямойта Сен. Параўн. багніца, балацянка, балотнік.
БАЛАЎКА ж. Гульня. А раней такіх балавак не було. Старая Будаўка Тал.
БАЛАЦІНА ж. Гразь, разводдзе. Балаціна такая ў двары і на агародзе. Ясюкі Паст.
БАЛАЦЯВІНА гл. БАЛАТНЯНКА
БАЛАЦЯНКА ж., зб., бат. Агульная назва балотнай травы. На балоце многа рознай балацянкі. Дуброва Беш., Дуброва Шум. Параўн. багніца, балатнянка, балацявіна, балотніна, балотніца, балотнік.
80 👁