БІКЛАГА ж. Маленькая бочка. А ў біклагу жыта, ячмень сыплем, капусту ў ёй квасім. Крайцы Леп.
БІЛАБОКІ прым. Вірлавокі, з вялікімі лупатымі вачыма. У яе мужык білабокі. Труды Пол., Задроўе Арш.
БІЛІВАР м. Бачок. Сягонніка мы насабіралі аж поўны білівар чарніц. Савуткі Шарк.
БІЛІСТЫ прым. Які мае адзнакі альбінізму; з белым колерам валасоў, поўсці. Майго беленькага сабачку ўсе клічаць білістым. Дуброва Шум.
БІНДЗЮК м. Раскладныя калёсы, у якіх перавозяць бярвенне рознай даўжыні. На крутым павароце бервяно звалілася з біндзюка. Тумінічы Арш.
БІНДОС м., лаянк. Дурань. Эх ты, біндос! Што ж ты натварыў! Ноўка Віц.
БІНЬКА аг., асудж. Гультай(ка). Вунь бінька пайшоў, а ты, наверна, хочыш у яго кампанію! Баева Дубр. Параўн. бадзіня у 1 знач., бадзяўка у 1 знач.
БІРАЖНІЦА, БІРАЖНІЦЫ гл. БЕРАЖНІЦА
БІРКА, памянш. БІРАЧКА ж. Драўляная калодачка, якая ўжывалася ў якасці гузіка. Даўней жа гузікаў ні было, дык у штаны ўшывалі біркі. Курды Паст. А бірачкі тыя харошыя былі. Аліхверы Паст. Параўн. бірулька, бірубалка.
БІРУБАЛКА ж. Тонкі гузік прадаўгаватай формы. Ушый мне бірубалку ў паліто. Косарава Глыб. Параўн. бірка, бірулька.
БІРУБАЛКА ж. Абрэзак, шматок. Што гэта за спадніца ў цябе, што адні бірубалкі вісяць? Сахнавічы Глыб.
БІРУЛЬКА ж. Жалезны гузік. Зашпілі бірулькі ў паліце, а то вецер на дварэ. Круткі Паст. Параўн. бірка, бірубалка.
БІРУБАЛЬНІК м. Беспарадак. Што і гаварыць, неакуратная баба, як ні зойдзеш у хату – там нейкі бірубальнік. Спігальшчына Міёр. Параўн. байран, бязладвішча.
БІТКА ж. Бойка; прыстасаванне для збівання масла. Гэта бітка засталася мне яшчэ ад маёй бабкі. Ветрына Пол. Параўн. болтка і боўтка ў 2 знач.
БІТЛАГА ж. Бутэлька. Дзед схаваў бітлагу ў рукаў, і ягоная баба нічога не заўважыла. Сваташыцы Дубр. Параўн. бамбуля, бамбэла, бомбіна, бомба.
БІТЛАЎКА ж. Байкавая вопратка. Ты б бітлаўку сваю апранула, а то на вуліцы холадна. Каўровая Дубр.
БІТОК м. Велікоднае яйка для гульні. У майго бацькі быў самы моцны біток. Ластавічы Глыб.
БІТУШКА ж. Паламаныя сані, калёсы. Сёлета дроў мала, хоць бы ў гэтай бітушкі прывезці. Заслонаўка Арш.
78 👁