Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
без абазначэння. Выбухныя гукі [г], [г'] у рэестравай i ілюстрацыйнай частках друкуюцца тлустым шрыфтам: ГАНАК м. Сені. К дому прыбудавалі гамак Калі загаловачнае слова выступае ў варыянтах (акцэнтных, фанетычных, словаутваральных, граматычных), то гэтыя варыянты падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле праз коску: БАРЭТ, БЭРАТ м. Берэт; БАСЯКА, БАСЯКОМ прысл. Басанож. Пры наяўнасці адрозненняў у граматычнай характарыстыцы яна даецца пры кожным варыянце, калі ж такіх адрозненняў няма, то граматычная характарыстыка даецца пасля апошняга варыянта: ВІХРАШК м., ВІХРУХА ж. Моцны ведер, бура; ЛАБЁШШК, ЛАБЭШШК м., ЛАБІНА, ЛАБЭЩНА ж., экспр. Лоб; ДЗЯРОНКА, ДРАНКА, ДРАЩЦА ж., кулін. Бабка з дранай бульбы. Кожны з варыянтаў прыводзіцца ў рэестры на сваім месцы з адсылкай да першага слова (ДЗЯРУН гл. ДЗЯРОШК; БАЎТОНКА гл. БАЛТУХА), за выключэннем выпадкаў, калі паміж гэтымі варыянтамі няма іншых рэестравых слоў. Калі засведчана слова, якое ў адных гаворках мае формы адзіночнага i множнага ліку, у другіх - пераважна множнага ліку, то спачатку падаецца форма адзіночнага ліку, а праз коску форма множнага ліку з паметай мн.: АБКАЛОТ м., зб АБКАЛОТКІ мн. Абмалочаныя снапы жыта. Калі ж назоўнік мае толькі форму множнага ліку, падаецца памета толькі мн.: АБКОПКІ толькі мн.у абрад. Дакопкі; АБМАЛОТКІ, АБМАЛОЦШЫ толькі мн., абрад. Свята з выпадку заканчэння малацьбы. Складаныя назвы падаюцца ў загалоўным слове як самастойныя намінатыўныя адзінкі пад умоўным знакам о: о ВАРОНІ ЗУБ м.} баш. Спарыння; о ЛАЗА БЕЛАЯ ж. Вярба белая. Пасля граматычных памет да многіх слоў даюцца стылістычныя паметы паводле прыналежнасці слова да пэўнай лексіка-тэматычнай трупы або ў залежнасці ад характару экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі: АКУБЮ мн., бат. Сыраежкі; БАЛАБЭШКІ мн., кулін. Салодкія сухары, спечаныя ў печы; БАЛМАТ, БОЛМАТ м., асудж. Чалавек, які любіць шмат гаварыць; балбатун. Значэнні мнагазначных слоў змяшчаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, кожнаму значэнню адпавядаюць лічбавыя абазначэнні 1, 2, 3 i г.д. Усе значэнні размяшчаюцца паслядоўна, адно за другім, ланцужком, з ілюстрацыямі i пашпартызацыяй: АБЁРУЧ прысл. 1. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.). Ухваціў абёруч маю руку. Камень Леп. 2. Папераменна, то ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акўбю
13 👁
 ◀  / 305  ▶