Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
СТРУКТУРА СЛОЎНІКА Пры складанні Слоўніка з усёй сукупнасці вядомых i ўжывальных на Віцебшчыне слоў аўтары імкнуліся адабраць толькі пэўную іх частку. Гэты адбор грунтуецца ў першую чаргу на аналізе суадносін паміж лексічнай сістэмай гаворкі i лексічнай сістэмай беларускай літаратурнай мовы. Кіруючыся гэтым зыходным прынцыпам адбору, аўтары ўключылі ў Слоўнік настулныя словы: 1) лексічныя дыялектызмы (дыялектныя словы, не засведчаныя ў "Тлумачальным слоўніку беларускай мовьГ): АБРАТ м., адз. Адгон; малако, з якога сепаратарам адагнана смятана; БАНКАЧ, БОНК м., заал. Авадзень; ДЗЁРКА ж. Тарка; ЛАПШЬІВА прысл. Прагна (есці, піць); 2) словы, засведчаныя ў ТСБМ з паметай абл 3) словы, якія адрозніваюцца ад адпаведных нарматыўных семантыкай: АБЛОГА ж. Дождж абложны, абкладны; БАГАЧж Вогнішча, агонь; ЛАПАТУХА ж. Зазубіна на лязе касы; 4) словы, якія з'яўляюцца варыянтнымі да адпаведных нарматыўных (маюцца на ўвазе акцэнтныя, граматычныя, словаўтваральныя варыянты): ДЗЕСЯТОК м. Дзясятак; ДВОРЫПІЧА н. Дварышча; ДАЁНАК, ДАЁНІК м. Даёнка; ДЗЁДЗІН прым. Дзедаў; БАРШЧАВІК, БАРШЧАШК м. Боршч; АБГАРЭЛАКж Абгарак; 5) словы, якія з'яўляюцца русізмамі ці вытворнымі ад іх, але адлюстроўваюць дыялектныя асаблівасці: АБЖАШЦЬ зак. Абскардзіць; АБІДЖЬІВАЦЬ незак. Крыўдзіць; ДЗЁШАВА прысл. Танна, нядорага. Поўны слоўнікавы артыкул уключае насіупныя элементы: 1) загаловачнае (рэестравае) слова; 2) граматычную характарыстыку слова; 3) стылістычную характарыстыку слова; 4) сэнсавую характарыстыку слова; 5) ілюстрацыйны матэрыял з пашпартызацыяй. Загаловачныя (рэестравыя) словы размяшчаюцца ў строгім алфавітным парадку з абазначэннем у іх націску. Націск паказваецца ў гэтым жа слове ў ілюстрацыях. Загаловачнае слова i iлюстрация перадаюцца арфаграфічна з захаваннем тыповых дыялектных рыс, калі яны засведчаны ў запісах. Рэальная фанетычная структура мясцовых слоў, выразаў i сказаў адлюстравана пры дапамозе літар i спалучэнняў літар сучаснага беларускага алфавита. Мяккасць зычных у канцы слоў i перад цвёрдымі зычнымі абазначаецца мяккім знакам, рэгулярная асіміляцыйная мяккасць зычных перад мяккімі падразумяваецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
15 👁
 ◀  / 305  ▶