Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
упершыню ажыццёўлены максімальна поўны збор народнай лекеікі поўначы Беларусь Асновай для стварэння рэгіянальнага слоўніка Віцебшчыны паслужылі дыялектныя матэрыялы, сабраныя студэнтамі i выкладчыкамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас праходжання дыялекталагічнай практыкі ў выязных экспедыцыях i ў населеных пунктах па месцы жыхарства. Фактычны матэрыял быў сабраны на аснове праграм для збору лексікі рэгіёна, распрацаваных паводле вядомых акадэмічных выпускаў "Інструкцыі па збіранню матэрыялаў для складання абласных слоўнікаў беларускай мовы" (1959 - 1971). Прадстаўленая ў Слоўніку лексіка выяўляе нацыянальную адметнасць гаворак поўначы Беларусі, дазваляе казадь пра выключнае моўнае багацце i разнастайнасць гэтага асаблівага ў гістарычным i этнаграфічным плане рэгіёна. Лексічны матэрыял адлюстроўвае дыялектныя асаблівасці Падзвіння, словаўтваральныя магчымасці i вобразнасць народнай мовы, уплыў на беларускія гаворкі суседніх моў i гаворак. Падрыхтаваная праца мае вялікае навуковае i практычнае значэнне. Слоўнік Віцебшчыны дапаможа ў асвятленні праблем беларускай дыялекталогіі, асаблівасцей паўночна-ўсходняга дыялекту i труп яго гаворак, пытанняў балта-славянскіх сувязей, этымалагічнага апісання славянскіх моў. Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны знойдзе практычнае прымяненне пры падрыхтоўцы i выданні зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак, пры складанні разнастайных тэматычных слоўнікаў, рэгіянальных атласаў. Матэрыялы слоўніка могуць быць выкарыстаны ў выпусках "Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа", "Лінгвістычнага атласа Еўропы", "Матывацыйнага атласа беларускіх народных гаворак", атласа новага тыпу "Усходнеславянскія ізаглосы", над якімі працуюць вучоныя розных краін. Лексіка Відебшчыны стане прадметам вывучэння ў мовазнаўчых даследаваннях, пры выкладанні беларускай мовы i дыялекталогіі, у студэнцкай навукова-даследчай працы. Выданне мае важнае культурна-гістарычнае значэнне, паколькі дазволіць захаваць для будучых пакаленняў моўнае багадце рэгіёна. Слоўнік увабраў матэрыялы з усіх раёнаў Віцебшчыны i будзе карысны не толькі для лінгвістаў, але i гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, пісьменнікаў, для ўсіх, хто любіць роднае слова. Выказваем шчырую падзяку выкладчыкам, лабарантам i студэнтам факультэта беларускай філалогіі i культуры за карпатлівую працу па падрыхтоўцы слоўніка да друку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 305  ▶