Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
i даследаванне беларускіх народных гаворак. Дзякуючы гэтаму ў 1927 годзе пабачыў свет "Віцебскі краёвы слоўнік" M. Каспяровіча, які адлюстраваў лексіку тагачаснай усходняй Віцебшчыны. У пасляваенны час лексіка паўночна-заходніх раёнаў нашай вобласці часткова ўвайшла ў арыгінальнае пяцітомнае выданне "Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча" (1979 ~ 1986). У 70-я гады XX стагоддзя начала выходзіць серыя дыялекталагічных зборнікаў, у якіх фіксаваўся лексічны матэрыял, сабраны ў розных мясцінах Беларусі, у тым ліку i на Віцебшчьше: "3 народнага слоўніка" (1975), "Народнае слова" (1976), "Народная лексіка" (1977), "Жывое слова" (1978), "Народная словатворчасць" (1979), "Жывое народнае слова" (1992), "Жывое наша слова" (2001), "Скарбы народнай мовы" (2005), "Народныя скарбы" (2008). У 2010 i 2012 гадах выйшлі першыя два выпускі пастаяннага перыядычнага зборніка Інстытута мовы i літаратуры імя Янкі Купалы i Якуба Коласа HAH Беларусі "Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы i даследаванні". У гэтыя выданні ўключаны лексічныя матэрыялы з асобных населеных пунктаў Верхнядзвінскага, Полацкага, Ушацкага, Глыбоцкага, Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Віцебскага раёнаў, занатаваныя A. Крывіцкім, M. Крыўко, Ю. Мацкевіч, A. Баханьковым, K. Панюдіч, П. Міхайлавым, H. Бунько i іншымі даследчыкамі. Такія тэматычныя групы, як назвы роднасці i сваяцтва, тэрміны ткацтва, рыбалоўная лексіка, назвы жывёл, адлюстраваны ў матэрыялах з гаворак Віцебшчыны, сабраных i апублікаваных K. Панюціч, M. Крыўко, T. Грачыхай. Каштоўнымі з'яўляюцца слоўнікі гаворак асобных раёнаў. У гэтым плане на Віцебшчыне найболын даследаваны Ушацкі i Сенненскі раёны. Ушаччыне прысвечана выданне K. Панюціч "Лексіка народных гаворак" (1976). Сенненшчына грунтоўна вывучалася дыялектолагамі Інстытута мовы i літаратуры HAH Беларусі, якімі да друку падрыхтаваны "Слоўнік Сенненшчыны". Збор матэрыялаў i іх публікацыя працягваецца, яны папоўняць картатэку зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак. Нягледзячы на тое, што лексіка Падзвіння знайшла пэўнае адлюстраванне ў розных лексікаграфічных працах, праблема стварэння дыялектнага слоўніка Віцебшчыны заставалася паранейшаму актуальнай, бо наспела неабходнасць у абагульненым выданні, якое ўвабрала б лексіку гаворак з усіх раёнаў рэгіёна. Кафедра беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта падрыхтавала такое выданне ў дзвюх частках, у ім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
20 👁
 ◀  / 305  ▶