Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ПРАДМОВА Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, i гэты твор - мова. Алесъ Разанаў Мова - найважнейшы фактар развіцця культуры народа, яго духоўная спадчына. Дыялектная мова - адметная разнавіднасць нацыянальнай беларускай мовы. На дыялектнай аснове была створана сучасная беларуская літаратурная мова. Выпрацоўка i ўдакладненне норм літаратурнай мовы грунтуецца на вывучэнні народных гаворак. Народная мова - гэта помнік мінулага, у якім захавалася шмат архаічных моўных асаблівасдей. Фактычны дыялектны матэрыял мае вялікае навуковае i практычнае значэнне для вырашэння розных праблем мовазнаўства, гісторыі, археалогіі, этнаграфіі. Дыялектныя словы захоўваюць багацце народнай лексікі, выяўляюць міжмоўныя i міждыялектныя адносіны ў мінулым i на сучасным этапе, з'яўляюцца крыніцай узбагачэння слоўнікавага складу літаратурнай мовы. Сёння разам з памяншэннем колькасці вясковага насельніцтва знікае дыялектная мова, гаворкі разбураюцца пад уплывам сродкаў масавай інфармацыі, міграцый, пашырэння іншых моў. Таму так важна паспець сабраць, зафіксаваць i пакінудь нашчадкам лексічнае багацце нашага народа. Дыялектныя слоўнікі з'яўляюцца каштоўным здабыткам усёй нацыянальнай культуры. У XX стагоддзі былі створаны асновы беларускай дыялектнай лексікаграфіі. На сённяшні дзень амаль yce рзгіёны Беларусі маюць слоўнікі народных гаворак. Недастаткова даследаванымі да апошняга часу заставаліся гаворкі Віцебшчыны, якія ўваходзяць у паўночна-ўсходні тэрытарыяльны дыялект Беларусі, паколькі не быў створаны адзіны лексікаграфічны даведнік, які аб'яднаў бы дыялектныя матэрыялы поўначы краіны - Беларускага Паазер'я. Праўда, трэба сказаць, што ў розныя часы, пачынаючы з XIX стагоддзя, лексіка Віцебшчыны знаходзіла адлюстраванне ў асобных лексікаграфічных працах. Дыялектныя матэрыялы з Віцебшчыны ў выглядзе невялічкіх слоўнікаў прыкладалі да сваіх прац такія этнографы i фалькларысты, як Я. Чачот, П. Шэйн, M. Нікіфароўскі i інш. Дыялектны матэрыял усходняй часткі Беларусі, у тым ліку Віцебшчыны, увайшоў у вядомае выданне У. Дабравольскага "Смоленский областной словарь" (1914). Планамернае вывучэнне дыялектнай мовы пачалося ў 20-я гады XX стагоддзя, калі Інстытут беларускай культуры распачаў грунтоўнае збіранне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаў, зяўляюцца, паазеря
21 👁
 ◀  / 305  ▶