Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
адной, то ў другой руцэ (несці што-н.). Марынка абёруч несла гэтую торбу. Арханава Міёр. 3. Разам. Той зімой восем чалавек жылі абёруч з наміў натай хаці. Нурава В.-Дзв. Аманімічныя словы распрацоўваюцца ў асобных артикулах i пазначаюцца надрадковай лічбай паеля загаловачнага слова: БЕРАЗНЯК1 м. Бярозавы сок. БЕРАЗНЯК2 м., часцей мн. БЕРАЗНЖІ бат. Падбярозавік. Дзеясловы закончанага i незакончанага трыванняў вылучаюцца ў асобныя слоўнікавыя артыкулы. Прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, адпаведныя разрады займеннікаў (азначальныя, указальныя, прыналежныя) даюцца ў пачатковай форме - адз. л., м. р., Н. скл. Кожнае слова афармляецца асобным слоўнікавым артыкулам. Граматычныя формы, што ўжываюцца ў пэўнай функцыі, суправаджаюцца спецыяльнымі тлумачэннямі. Напрыклад, калі лічэбнік ужываецца ў значэнні прыслоўя, то ставіцца памета ў знач. прысл., калі ў значэнні часціцы - памета ў знач. часц АННА ў знач. прысл. Адна, адзінока; АННЬІ ў знач. часц. Адны, толькі. Рэестравае слова, a таксама словы-варыянты тлумачацца сінанімічным літаратурным адпаведнікам. Калі адпаведнае нарматыўнае слова мнагазначнае, то ў тлумачальнай частцы прыводзіцца яно, а таксама сінонім (калі ён ёсць) ці даецца яшчэ тлумачэнне рэестравага слова апісальна: напрыклад, дзеяслоў АБАБПДЦА тлумачыцца словам пабіцца" Але слова пабіцца" ў ТСБМ (т. 3, c. 462) мае 6 значэнняў, у тым ліку i 'пабідь адзін аднаго'. Таму ў тлумачальнай частцы разам з дзеясловам пабіцца" прыводзіцца словазлучэнне "ўчыніць бойку": АБАБГЦЦА зак, Пабіцца, учыніць бойку. Параўн.: АБАРВАНДА зак. Падарвацца, аслабець ад цяжкай працы. УКЛАДАЛЬШКІ СЛОЎНІКА Матэрыялы слоўніка апрацаваны i падрыхтаваны да друку выкладчыкамі кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава: А, I - Злобін Л.І.; Б - Марозава Я.Н.; В - Печаніцына Л.У.; Г - Грачыха T.A.; Д Зіманскі В.Э.; E, Ё - Семянькова Г.К.; Ж - Арцямёнак Г.А.; 3 Бабіч Ю.М., Мартынкевіч C.B.; К - Дзядова A.C., Даўбешка Н.П.; Л - Злобін Л.І, Марозава Я.Н. Рэдактар 1 часткі слоўніка - Злобін Л.І. T.A. Грачыха, JJJ. Злобін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 305  ▶