Старонка 63
◀ / 305 ▶
Макаравічы Беш. Ля хаты ляжыць вялікая бадзяга. Цяпіна Чаш. Параўн. бодня і бадня ў 2 знач., бадзёжка, байдэрка, балёйка, будан. БАДЗЯЛЫ прым. 1. Брудны. Якую ты паддзёўку надзеў? Бадзялую! І табе не сорамна? Фарынава Пол. 2. Легкадумны ў паводзінах. За такога бадзялага пойдзеш замуж? Труды Пол. БАДЗЯЎКА ж., заал. Мошка. Глянь, якая бадзяўка палзець. Харкаўка Арш. БАДЗЯЎКА аг., асудж. 1. Гультай(ка), не заняты(ая) працай. Ужо відаць, што бадзяўка расцець. Іванькі Міёр. Параўн. бадзіня у 1 знач., бінька. 2. Распуснік(ца); бадзяга, валацуга. Бадзяўка! Дзе была – туды йдзі! Ноўка Віц. Яго бацька бадзяўка, п'янчуга. Верхнядзвінск. Параўн. бадзіня у 2 знач. БАДЗЯЎКА ж. Ануча, прызначаная для выцірання вельмі брудных, замазучаных рук. Дай мне бадзяўкі, рукі вытраць ад мазуты. Іванькі Міёр. БАДЗЯЦЦА незак. Быць у беспарадку, валяцца не на месцы (аб рэчах). У шкафе ўся адзежа так бадзяіцца. Акунёва Міёр. Па ўсёй хаце бадзяецца адзежа, хоць бы прыбрала! Стралкі В.-Дзв. БАДЗЯЦЬ незак. Брудзіць, пэцкаць, неахайна насіць адзенне, абутак. Чаму ты так бадзяеш сваю шапку? Пустаселле Докш. Не бадзяй новую сукенку. Стралкі В.-Дзв. Сынок, перапранайся пасля школы, а то бадзяеш адзежу. Царкавішча, Кублічы Уш. Параўн. блоціць у 2 знач. БАДЛЯ ж. Свойская жывёла. Бадля ў хляву някормленая стаіць. Кавалі Глыб. БАДНЯ гл. БОДНЯ БАДУЧЫ прым. Бадлівы. Карова бадучая носіцца, таго глядзі – чыпанець наскрозь. Барсукі Дубр. БАДЫЛЛЁ н. Бадылле; пруткія сцяблы пераважна аднагадовых раслін. Увесь агарод бадыллём парос. Пашкі Шарк. Параўн. быдлы. БАЁВЫ прым. Баявы. Марыся была баёва дзеўчына, любому адпор дасць. Калышкі Лёзн. БАЖАЦЦА незак. Хацецца. Вельмі бажалася есці. Запружаны Чаш. БАЖНІЦА ж. Ручнік, які вешаюць на абразы. У кожнай хаце на абразах павінна вісець бажніца. Сяло Гар., Сасноўка Глыб. Перад святам вешаецца чыстая бажніца. Сардыкі, Каханавічы, Цясты В.-Дзв. БАЗАРЫНКІ мн. Падарункі. На базары купіла ўнукам базарынкі. Язна Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶