БАГНЭТ м. Нож вялікіх памераў. Бацька схапіў са стала багнэт і выскачыў на двор. Вераб'і Глыб. БАГОЎКА, БОГАЎКА ж., заал. Божая кароўка. На руку села багоўка. Дражакі Гар. А вунь багоўка ползае. Вялікае Сяло Сен. Вясной у нас дужа многа баговак лётаіць, і адкуль іх бярэцца столькі? Гуліна Сен. Чым болей чырвоных кропак, тым старэйшая багоўка. Казімірова Пол. Лётае богаўка ў полі. Промыслы Беш. Параўн. божая казюлька. БАГУЛЬНІК м. Бружмель. Багульнік перашкаджаў нам ісці. Грыцы Глыб. БАДАК м., бат. Асот. Бадак заглушыў увесь ячмень. Халамер'е Гар. БАДЗЕЖКА ж. Вядро. Жонка наліла на калодзісі цэлую бадзёжку вады. Адаменкі Лёзн. Параўн. бодня і бадня ў 2 знач., бадзяга² у 2 знач., байдэрка, балейка, будан. БАДЗЕЦЬ незак., груб. Балбатаць, гаварыць глупства. Ну ты й бадзеш, быта саўсём дурная. Рубеж Брасл. Што ты бадзеш? Не па дзесіць рублёў, а па пітнаццаць! Валынцы В.-Дзв. Параўн. балхвіць, блэндзіць у 2 знач. БАДЗІНЯ¹, аг., асудж. 1. Абібок, гультай(ка). Зноў гэты бадзіня сядзіць рукі склаўшы. Бугаі Сен. Ідзі дадому, бадзіня! Вярэнькі Паст. Параўн. бадзяўка² у 1 знач., бінька. 2. Бадзяга, валацуга. Апяць сышоў з дому, вот ужо бадзіня! Перавознікі Паст. Вот жа бадзіня, дамоў і ні нада паказацца. Прамышляды Паст. Параўн. бадзяўка² у 2 знач. БАДЗІНЯ² ж. Шкодная карова, якая часта ўцякае ў шкоду, улазіць у патраву, бадзяецца абы-дзе. Бадзіня ў мяне была шкодніца яшчэ тая. Езярышча Гар. БАДЗІЦЦА незак. Спрачацца. Не трэба было бадзіцца са старшынёй, вось ён і атамсціў. Чарневічы Глыб. БАДЗЮКІ мн., бат. Бадзяк, ваўчкі. У гэтым годзе на полі шмат бадзюкоў. Мікалаёва Міёр. Параўн. бадзяга¹, будак. БАДЗЮЛЬКА ж., бат. Шышка дзядоўніку. Як улезла ў дзядоўнік, дык бадзюлек нычыпалася за спадніцу. Сяляўшчына Рас. БАДЗЯГА¹ ж., бат. Бадзяк, ваўчкі; агульная назва калючай травы. Іці была невазможна: каждую мінуту бадзяга цаплялася за ногі. Зубкі Лёзн. Бадзяга часцей расцець пад заборамі. Пралетарыя Уш. Калгаснае поле скрозь парасло бадзягай. Радзюкі Шарк. Параўн. бадзюкі, будак. БАДЗЯГА² ж. 1. Бутля для самаробнага віна. Дзе бадзягу схаваў? Я ж на трактар пакідала! Белая Ліпа Сен. 2. Карыта, вядро, пасудзіна для вады. Вялікая бадзяга стаяла на лаве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁