Старонка 61
◀ / 305 ▶
БАГАМОЛЬНЯ ж., асудж. Пустая размова. Ну і развялі багамольню! Ідоўта Міёр. БАГАН м., БАГАННЕ н., БАГАЎНІК, БАГН м., БАГНА ж., бат. Багун. Баган расцець у балоці, ад багана страшна баліць галава. Сакольнікі Віц. Калі зацвітае баган, здаецца, што на купіны спусціліся маленькія воблачкі. Гарані Гар. Кругом рос баган. Вераб'і Глыб. У лесе многа багана, ад яго галава кружыцца. Балаі, Язна Міёр. Будзеш доўга хадзіць у лясу, дзе ёсць баган, дак галава дажа ад яго разбалецца можаць. Горы Рас. Пойдзем заўтра ў баган, ад мышэй добра памагае. Новы Двор, Сар'я В.-Дзв. Баган расце толькі ў балоце. Уздорнікі Сен. Баган таксама лекавая расліна. Пашкі Шарк. Ад багана галава баліць. Ахрэмаўцы Брасл. Калі была ў лесі, баган цвіў. Мярэцкія Глыб. Баганне сабіралі і падтырквалі пад страху. Сасноўцы Шарк. Багаўнік расцець па балотах, дзе і галабоні. Пралетарыя Уш. Багаўнік расцець на балотах. Сяло Гар. Ад багна ў лесе забалела галава. Савіцкія Шарк. Як пойдзеш у лес за п'яніцамі, то з багнам ужо ніяк не размінешся, яны такія ўжо дружбакі. Грыцы, Мосар Глыб. Дым ад багны ад камароў мяне ратуе. Лепель. БАГАСЛУЖБА ж. Богаслужэнне. У час багаслужбы ў цэркве цяпер і моладзь стаіць. Міёры. БАГАТЫРКА ж., часцей мн. БАГАТЫРКІ бат. Багаткі, дзьмухавец; палявая кветка жоўта-пясочнага колеру. Перад Янам багатыркі збіраю, а на самое свята ў цэркаву свянціць іх нясу. Кавалі Глыб. БАГАТЫРНЫ прым. Багатырскі; фізічна моцны, дужы. Ты ж багатырны, што ты, здачы яму даць не мог? Цаўі Шум. БАГАЎНІК гл. БАГАН БАГАЧ м. Вогнішча, агонь. У лесе хуценька разлажыў багач, каб спекчы бульбы. Руць Чаш. БАГВІНА гл. БАГАВІННЕ БАГДАЙ выкл. Бадай, каб. А багдай ты заеўся! Ноўка Віц. БАГДАНЕЦ м. Пазашлюбнае дзіця. Ніна радзіла багданца ў дзеўках. Сакольнікі Віц. Параўн. банкарт у 1 знач., бахур у 1 знач., бэнсь і бэнсюр у 1 знач. БАГН, БАНА гл. БАГАН БАГНІЦА ж., бат. Багноўка; шматгадовая нізкарослая балотная расліна сямейства багноўкавых з прадаўгаватым лісцем і дробнымі цёмна-чырвонымі кветкамі. Бачыш, вада пад нагамі, багніца кругам расце, у балота зайшлі. Жыгалава Віц. Параўн. балатнянка, балацявіна, балотніна, балотніца, балацянка, балотнік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶