о БАБСКАЕ ЛЕТА н. Бабіна лета. Бабскае лета скора будзе. Гарадок. БАБУРА ж., зб., БАБУРЫ, БУБАРЫ, БУБУРЫ, БУБАРЫКІ толькі мн. Дробная бульба. Добрай бульбы вельмі мала, трапляецца толькі бабура. Слабада Віц. Бабуля насыпала ў чыгун бабуроў. Двухполле Гар. Бубары трэба перасыпаць у карзіну. Крынкі Лёзн. Не ўдалася бульба, адны бубары. Лазоўка Сен. Бульба ў етым годзе добрая, бубуроў зусім мала. Нярэйша Сен. Як бацвінне мелкае, то адны бубарыкі параслі. Белая Ліпа Сен. БАБЦЯ ж. Матчына або бацькава маці; бабуля. Мая бабця чаго толькі ні знаіць, пра што ні спрасі – хораша раскажыць. Кубелеўшчына, Савуткі Шарк. Пойдзем да бабці? Белішкі Паст. БАБЫЛІХА ж. 1. Бабылька, жан. да бабыль. Бабыліха жыве бедна, нічога ні маіць. Свіркі Докш. 2. Бедная адзінокая жанчына. У бабыля нічога няма і ў бабыліхі тожа. Пліса Глыб. БАБЫЛКА ж. Бабулька. Ля дарогі стаяла старэнькая бабылка. Касары Уш. БАБЫР м., заал. Ёрш. Падпусці паплавок вышай – бабыроў наловіш. Камары Віц. БАБЭКА аг. Нямы чалавек. У мяне родзіч быў бабэка. Фарынава Пол. БАВІЦЬ незак. Баяць; расказваць. Стары мой вельмі любіць басні бавіць. Баршчоўка Віц. БАВОЛ м. Шызафрэнік, неразумны чалавек. Бавол быў і ў нашай вёсцы. Мыкава В.-Дзв. БАВУЛЬНІЦА ж., часцей БАВУЛЬНІЦЫ мн.. Баваўняная нітка. Купенела бавульніцы і буду снаваць на спадніцы. Сакольнікі Віц. БАГАВАЦЬ незак. Нахабна паводзіць сябе. Ходзіць – багуе: адзін ён чалавек, а астатнія ўсе – быдла. Спігальшчына Міёр. БАГАВІНКА ж., бат. Суніцы. У лесе багавінка паспела. Пятровічы Шарк. БАГАВІННЕ н., БАГВІНА ж. Дрыгва, багна, топкае месца. Хадзіла за журавінамі ды заблудзілася, ледзь у багавінне нейкае ня ўлезла. Сяло Гар., Новы Пагост Міёр., Акцябрскі Чаш. На багавінне ўчора па шчыкалатку праваліўся. Дзегцяры Брасл. За нашым гародам багвіна. Сушчова Віц. Параўн. баба, балачына, балонне, балоцця, болаць, блытавіна. БАГАВІЦА ж., міф. Міфічная хвароба, якою могуць хварэць жанчыны. Каб цябе багавіца ўзяла! Мікалаёва Міёр. БАГАДЗЁЛЬНЯ ж., асудж. Шумнае зборышча людзей. Во суседзі багадзёльню зрабілі, што ў другім сяле чутно. Кашчына Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁