Старонка 46
◀ / 305 ▶
насушыць. Ветрына Пол. Ідзі, дзетачка, насабірай ападышаў пад яблыняй, яны салодкія. Іскра В.-Дзв. Схадзі пад яблыну, сабяры ападышы карове. Андрэеўшчына Арш., Быцава, Дразды Беш., Ахрэмаўцы, Далёкія, Завер'е Брасл., Жыгалава Віц., Баравыя, Зазер'е, Кудзіны, Ткачы Гар., Бортнікі, Залессе, Зябкі, Папшычы, Шэпелева Глыб., Верамееўшчына Дубр., Куляшы, Курмялёўка Леп., Клетаў Двор, Язна Міёр., Камаі Паст., Крупяжына Сен., Слабада, Янкавічы Рас., Дроздава, Воўкавічы Тал., Шасцярні Уш., Новая Зара Чаш., Альхоўцы, Васюкі, Жданы, Лужкі Шарк., Сураўні Шум. Параўн. апокушы. АПАЗНІЦЦА зак. Спазніцца. Калі палучыцца, пастараюся не апазніцца. Якубова Рас. АПАНТАЎШЫСЯ дзеепрысл. Шумна, гарэзліва, узрушана. Дзеці насіліся апантаўшыся. Дворышча Рас. АПАРОЦЬ зак. Натрапіць, знайсці. Апароў у сябе новыя нажніцы, думаў, што паціраў. Мікалаёва Міёр. Во, ужо недзе апарола матчыну кохту. Папкі Міёр. Параўн. апынкаць, апышкаць. АПАРЫШ м. Лічынка мухі. А я на апарыша плотвіцы лаўляў. Белая Ліпа Сен. АПАШАНЬ м. Шырокі доўгі кафтан з кароткімі рукавамі. Бяры, бацька, апашань, ні памішае ў дарозе. Шыліна Шум. АПАШКІ мн., с.-г., абрад. Свята заканчэння веснавой сяўбы. Заўтра апашкі справім. Лескавічы Шум. АПАЯС м. Пояс, паясніца. У штанах у гэных няма апаяса, падвяжыся шнурком. Луцік Чаш. АПАЯСКА ж. Паясок. Дзе ж мая апаяска чорная? Бычыха Гар. Ці дасі ты мне апаяску? Касары, Кугоні Уш., Высачаны Лёзн. АПЕЧКА ж. Апечак. У нас апечка дзіраўляная. Ясева Міёр. АПІВАЙЛА, АПІВОША аг., АПІВОШ м. П'яніца. Мой дзядзька такі апівайла. Груздава Паст. У маёй сястры мужык апівоша, нідзе ня робіць. Лазы Тал. Гэтый апівош зноў грошы пазычаў. Нурава В.-Дзв. Ай, ён тожа добры апівош. Гарадзец Шарк. АПІНЯНКА ж. Вялікая хустка, якой абкрываюцца ў халоднае надвор'е. Вазьмі хоць ба апінянку, а ну як холадна? Гарбацэвічы Арш. АПЛІК м. Гаплік. Зашпілі кофту на аплік. Паташня Міёр., Каты Шарк. АПЛЭВУХ, АПЛЭВУШ м., груб., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус. Не вядзі сябе як аплэвух. Камайск Докш. Ён і малы быў нейкі аплэвуш, і цяпер такі самы. Быцава Беш. Параўн. абалдуй, абалдуін, асялок.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 305 ▶