Старонка 45
◀ / 305 ▶
АНДЫНАРШЧЫК м. Андынарнік. Дзед мой за панамі быў андынаршчыкам. Празарокі Глыб. АНЕГДЫ, АНЕГДЫСЬ, АНЭГДЫ, АНЭГДЭСЬ прысл. 1. Надоечы, зусім нядаўна, днямі. Анегды ён прыязжаў з горада. Шыркі Сен. Анегдысь я быў на кірмашы. Моханава В.-Дз. Анэгды ён і каня нам даваў, і дровы дажа памагаў вазіць. Слабодка Брасл. Анэгды я бачыла яго. Чарневічы Глыб. Анэгдэсь прайшоў дождж. Крычава Міёр. Параўн. анадась, анадовень, анадовінь, анадоень, анадоінь, анадонь. 2. Калісьці. Анэгды і я, мае даражэнькія, была маладой. Савуткі Шарк. АНІКУДЫ прысл. Нікуды, ні ў якое месца. Ні адпраўляюць анікуды, тут лячыць будуць. Булахі Глыб. АННА ў знач. прысл. Адна, адзінока. Мая суседка анна ўсё жыццё пражыла. Лутава Сяльцо Уш., Высачаны, Гарэлікі Лёзн. АННЫ ў знач. часц. Адны, толькі. На памідорах анны пустацветы. Чарнія Пол. АНТАЛЯЖНЫ прым. Далікатны. Жанчына яна была анталяжная. Закур'е Чаш. АНТОПЛІ, АНТОФЛІ мн. Пантофлі, дамашнія туфлі. Мне гэтыя антоплі вялікія. Зачарэўе Міёр. Антофлі новыя купіла. Езярышча Гар. АНУЧНІК м. Палавік пры ўваходзе ў хату, пакой. Я толька што чыстыі анучнікі пасцяліла. Лужкі Шарк. АНЦЫЮД м., груб. Чалавек, паводзіны і ўчынкі якога супярэчаць агульнапрынятым у грамадстве. Зноў гэты анцыюд прыйшоў. Даўгаполле Гар. Не чалавек, а нейкі анцыюд, над людзьмі толькі здзікаўся. Быцава Беш. Вырасціла анцыюда на сваю галаву. Верамееўка Гар. АНЭГДЫ, АНЭГДЭСЬ гл. АНЕГДЫ АНЯГОЖ, АНЯЖ часц. 1. пыт. Няўжо. Анягож сядзець з вамі буду? Замасточча Віц. Анягож аж з Віцебску прыехалі? Папшулі Міёр., Замошша Сен., Угрынкі Уш., Савуткі Шарк. 2. сцвярдж. Вядома, а як жа. "Ці бачыла ты сына?" – "Анягож". Заполле Беш. "Ці пойдзеш заўтра да брыгадзіра?" – "Аняж. Пайду". Куціна, Сураўні Шум., Навасёлкі Віц., Чарневічы Глыб., Малы Поўсвіж, Новыя Валосавічы Леп., Куціна Шум., Груздава Паст., Царкавішча Уш. АПАД м., зб., АПАДКІ, АПАДНІКІ, АПАДЫШЫ мн. Ападкі; плады, што апалі з дрэва ад ветру, непагоды. Ападу насушыла ўжо мех. Слабада Шум., Высачаны Лёзн. Трэба пайсці сабраць ападкі, а то згніюць. Куты Докш. Ападнікаў наваліла ў садку. Бычыншчына Міёр. Толькі і паспявай ападнікі збіраць. Крыпулі Докш. Стольна ападышаў пад дзеравам, нада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶