АМЕРЫКАНКА, АМАРАКАНКА ж., бат. Макрыца. Уссела амерыканка на мой гарод. Абруб Глыб. Амерыканка – трава такая, што сярод бульбы расцець. Белая Ліпа Сен. Амерыканкі насеялася на ўсім гародзі. Пралетарыя Уш. Амараканка ўсю бульбу задавіла. Надазер'е Глыб., Забалацце Леп., Балаі Міёр., Вярэнькі Паст.
АММАНІЦЬ зак. Ашукаць, падмануць. Міне лёхка амманіць. Шчанькова Гар. Ён міне амманіў, і гаварыць з ім ні буду. Стаі Леп. Параўн. абласуціць, ачмуціць, ашалапуціць.
АМУТ м. Вір. Скора будзе амут, паехалі цішэй. Цясты В.-Дзв. Пайшоў купацца на рэчку, пупаў у амут і ўтапіўся. Моханава В.-Дзв. У амуце самы ёсць. Барсукі В.-Дзв., Клясціцы Рас.
АМЯГЛЫ дзеепрым. Падсохлы, прывялы без вады ў гарачую пару. Цвяты за выхадны саўсім сталі амяглыя. Новы Пагост Міёр.
АНАДАСЬ, АНАДОВЕНЬ, АНАДОВІНЬ, АНАДОЕНЬ, АНАДОІНЬ, АНАДОНЬ прысл. Надоечы, зусім нядаўна, днямі. Анадась унукі прыехалі. Дэмскія Міёр. Анадовень мы былі ў ворожэі. Рудня Пол. Анадовінь прайшоў вялікі дошч. Слабада Уш. Анадовінь сын з Масквы прыяжжаў. Ахрэмаўцы Брасл. Анадоень быў пажар у лесе, страх які! Булахі Глыб. Анадоінь свіней купіла – ладныя такія. Спігальшчына Міёр. Анадоінь сестра была ў нас. Чарневічы Глыб. Анадонь у грыбах дзікуна ўбачыла, было ні да грыбоў. Галубава В.-Дзв. Параўн. анёгды, анёгдысь, анэгды, анэгдэсь у 1 знач.
АНАЛЛЁ н., зб. Птушкі, жывёлы. Пасеялі ячмень, дык гэтае ж аналлё ўзысці не дадуць, усё да зернетка выберуць. Аналлё ў нас -- куры, вераб'і. Труды Пол., Псуя Глыб.
АНГЕЛКА ж. Парода курэй. Дачка прывезла мне курэй, ангелак, малыя такія, смех адзін з іх. Кубелеўшчына Шарк.
АНДЗЕІ мн. Непрыемныя размовы. Дакуль твае андзеі слухаць? Пашкі Шарк.
АНДУЛЯЦЫЯ, АНДАЛЯЦЫЯ, АНДЫЛЯЦЫЯ ж. Завіўка. Цяпер дзеўкі ўсе красівые, андуляцыю парабілі. Плюсы Брасл. Цяпер андуляцыю зрабіць не жартачкі, многа грошай упячэш. Більдзюгі Шарк. Зробіла мая нявестка андаляцыю, дык памаладзела. Чарневічы Глыб. Малая ты яшчэ андыляцыю рабіць. Макаравічы Докш., Сахнавічы Глыб., Вісяты Міёр., Струнне Пол., Германавічы Шарк.
АНДЫНАРКА ж. Андынарыя. ○ ТРЫМАЦЬ АНДЫНАРКУ незак. Быць андынаршчыкам. Дзяды нашы ўсё жыццё трымалі андынарку. Празарокі Глыб.
89 👁