Старонка 43
◀ / 305 ▶
АКУБКІ мн., бат. Сыраежкі. Бацька прінёс ведро акубкаў. Прудок Гар. У лесе сёлета многа баравікоў, лісічак, акубкаў. Янкі Докш. Акубкі – вельмі ўкусные грыбы. Вот летась мы па цэлам кашы акубкаў насілі. Бадзінава Пол. АКУРАЦІСТ м. Чалавек, які вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення. Ён хоць і плоха ўчыўся, але ж па натуры быў акураціст. Дольдзева Сен. Паглядзі на свае штаны, а шчэ акурацістам падаеш сябе. Латыголічы Чаш. АКЯНІЦА ж. Аконная рама. Даўно ён ужо тут ні жывець: акяніцы згнілі, вываліліся з вокан, дзверы адваліліся. Задуброўе Віц. АЛЕКТАР м. Электрык. Учора алектары прыяжжалі, усё нешта правілі ў будцы. Кавалі Глыб. о АЛЕННІ РОЖКІ мн., бат. Грыбы, якія знешне нагадваюць аленевы рогі. У гэтым годзе нешта грыбоў нямнога, куды ні пайдзі – усё алённі рожкі пападаюцца. Сваташыцы Дубр. АЛЕХА, АЛЕШНІНА, АЛЬШЧЫНА ж., бат. Алешына, вольха. За хлевам алёха старая расцець, спіліць нада, ссохніць скора. Папшычы Глыб. Каля школы нішто сабе алёшніна расцець. Азярцы Глыб. Альшчыну старую звалілі. Высачаны Лёзн. АЛЕЯ ж., толькі адз. Алей. Не забыцца б алеі купіць, як аўталаўка прыедзе. Спігальшчына Міёр. АЛІВАС, АЛЬВАС, АЛЬВУС м., бат. Альяс, алоэ. Нада алівас з мёдам патаўчы, а то нешта горла баліць. Прыпернае Глыб. Альвас вельмі лекарственны. Бароўка В.-Дзв. Альвас пераціраю і п'ю. Вялічкі Паст. Альвас у большы посуд трэба перасадзіць. Кулінава Уш. Альвусам памаж, і ўсё пройдзець. Крывасельцы В.-Дзв., Урбаны Брасл., Мікалаёва, Папшулі, Рунды Міёр, Фарынава Пол. АЛОВЕЦ м. Аловак. Алоўцам тым маляваў мяне на паперы. Амбросавічы Шум. АЛЬБА злуч. Або. Заўтра альба паслязаўтра трэба ўжо садзіць. Дабрамыслі Лёзн. Ісці да яе альба яна сама заскочыць? Муляры Паст. Альба каля бярозы, альба каля другіх дзяроў пасядзім. Слабодка Брасл. АЛЬВАС, АЛЬВУС гл. АЛІВАС АЛЬНЯНІНА ж., адз. Ільняное палатно. Даўней толькі з альняніны і шылі сабе адзежу. Вераб'і Пол. // Пасцельная бялізна з ільнянога палатна. Засцялі на ложак альняніну. Янкі Докш. АЛЬШЧЫНА гл. АЛЕХА АЛЯРВЕЦЬ зак., груб. Разленавацца, разбэсціцца. Саўсім алярвеў чалавек. Што будзе далей? Алексінічы Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 305 ▶