АКЛАДНЯ ж., с.-г. Акладня, паліца, адвал у плузе. А эта дзіталь так і называлась – акладня. Гарадзец Шарк. АКЛЁП м. Парнік. Зямелька цёплая, сухая, аклёпы хутка ставіць будзім. Ілава Шум. АКОП м. Капец. Моркву, бурачкі кладзём у акоп, а весной дастаём свежае. Бычыха Гар. У акоп бульбу закапвалі і да вясны. Астроўна Беш. Бульбу на зіму ў акоп закапываем, вясною будзем даставаць, перабіраць. Залучча Гар. У том годзе было многа бульбы, многа акопаў заклалі. Езярышча Гар., Шацяні Сен., Язвіна Шум. АКОПВАЦЬ гл. АКАПВАЦЬ АКОПІНЫ, АКОПКІ толькі мн., абрад. Дакопкі. У нас ужэ акопіны былі, а ў Тэсі толькі пачыналі браць бульбу. Курды Паст. Дзякуй Богу, у нас ужо акопкі. Мацюкова Глыб., Старое Сяло Уш., Сіроціна Шум. АКОССЕ н. Ручка ў касе, кассё. Акоссе зламалася, новое шукаць трэба. Забор'е Глыб. Акоссе новае зрабіў, старое ўчора зламаў. Замхава, Латышы Глыб., Валкалата Докш. АКОТ м., АКОТА ж. Асцюк. Акот папаў у вока. Гута Паст. Конь начапляў хвастом акатоў. Дрысвяты Брасл. Акота набілася ў адзежу. Уклея Брасл. АКОЦЦЯ н., зб. Асцё. На рэшата падсявалі, зернеты астаюцца, а акоцця адлітаіць далій. Бялькоўшчына В.-Дзв. Параўн. асцёўе, асціўё, асцяўё, ашака. АКРАМОСКІ мн. Акраўкі, абрэзкі тканіны, скуры і пад. З гэтых акрамоскаў я сабе торбу пашыю. Мішкавічы Шум. АКРОМ прыназ. Акрамя. У лесе грыбоў валом, акром баравікоў. Бораўна Леп. АКРОМАЧАК м. Акрайчык, лустачка. Сядайце за стол, будзім снедаць. Алеся, адрэж акромачак хлебца. Папкі Міёр. АКРУЧАНКА ж. Цёплая хустка, якая завязваецца паверх тонкай хусткі. Акрыйся акручанкай, цяплей будзіць. Папкі Міёр. АКРЫВЕЦЬ зак. Састарэць. Ну вот і акрывеў я за эці гады. Езярышча Гар. АКРЭЙБАЦЦА зак. Паправіцца пасля цяжкай хваробы, акрыяць, ачуняць. Я пасля апірацыі чуць акрэйбалася. Роўнае Шум. Параўн. ачопкацца. АКСЦІЦЦА незак. Хрысціцца. Пойдзе праз могілкі і аксціцца ўсю дарогу, але йдзе, бо так бліжа було. Выгада, Машканы Сен., Клясціцы Рас. АКТАР м., АКТАРА ж. Гектар. У некаторых і па актару зямлі було. Слабада Докш. Уся актара пасаджана бульбай. Галбея Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁