АДШЫБ м. Водшыб. Там у іх адшыб, ніхто не заходзіць, ніхто не бывае. Баброва Леп. АДЫМКА гл. АДНІМКА АДЫСЦІ зак. Сагрэцца, прыйсці ў нармальны стан. Ты разувайся, каб ногі скарэй адышлі. Нураваа В.-Дзв. АЖАВІКА ж., АЖАВІНЫ, АЖЭНКІ, АРЖАВІНЫ мн. Ажыны. Ажавіку во збірала, усе рукі скалола. Макаравічы Докш. Ужэ паспелі ажавіны. Сасноўка Глыб. Ажавіны сабіраюць і на варэнне, і на віно. Пралетарыя Уш., Залессе, Мярэцкія Глыб., Сіпішчава Дубр., Ветрына, Залессе Пол., Папоўка Сен., Лукомль Чаш. У маладосці я любіла хадзіць у ажэнкі. Бычыншчына Міёр. Якія сёлета смачныя аржавіны, і вялікія. Гараўцы Міёр. Ну й смачныя ў нас аржавіны. Прамышляды, Сіўцы Паст. Аржавінаў сёлета поўна. Капланы Сен. Ад аржавін сінія кропкі на далонях. Павулле Уш. АЖАМЕРКІ, АЖАМЕРЫ толькі мн. 1. Жамерыны. Трэба сабраць ажамеркі ў кучу. Ураджайная Глыб. Стары, ажамеркі свіне выкідвай. Абухава В.-Дзв., Васюкі Шарк. Семя нячыстае, з ажамерамі. Пралетарыя Уш. Параўн. ажымкі. 2. Аселыя пасля заварвання чаінкі. Ня пей пака, няхай ажамеркі асядуць. Мурагі Рас. Ну і гарбату ты зрабіла. Поўная крушка ажамерак. Проземля Чаш. У крушцы поўна ажамерак. Казімірова Пол. Ажамеркі не чапай, самі асядуць. Чарэя Чаш. АЖАРГАЦЬ гл. АБЖАРГАЦЬ АЖГУР м., заал. Ёрш. Ажгур можа пражыць дванаццаць год. Бірулі Докш. АЖЫМКІ толькі мн. Жамерыны. Семя ільняное аджымаюць, а што астаецца, - ажымкі. Лонск Шарк. Параўн. ажамеркі, ажамеры ў 1 знач. АЖЫНКІ мн. Перыяд уборкі збожжа. Вось ужо і ажынкі. Глыбокае. АЖЫРГАЦЬ гл. АБЖАРГАЦЬ АЖЭНКІ гл. АЖАВІКА АЗАДДЗЕ н., зб. Адходы пасля веяння збожжа. Сабяры азаддзе ў вёдры. Грыбоўшчына Шарк. Параўн. авеўкі. АЗВАЦЦА зак. Абазвацца, даць знаць пра сябе пісьмом ці якім іншым спосабам. З'ехаў, два гады ўжо як не азваўся. Замошша Брасл. АЗГАРОДА ж. Агароджа, плот. Азгарода саўсім павалілась, дзеду скажу, пусць падапрець. Вадзянікі Гар. Наша азгарода самая вялікая. Мехавое Гар. АЗДЗЯВУЛІЦЦА зак., экспр. Выказаць на твары стан незадавальнення, раззлаванасці. Скрывіцца, аздзявуліцца - слова ёй ні скажы. Белая Ліпа Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁