Старонка 39
◀ / 305 ▶
АДСЮДАВА, АДСЮЛЕКА, АДСЮЛЬКА гл. АДСЁДА АДТАЛІНА ж. Праталіна. На ўгрэвах ужо ёсць адталіны. Ахрэмаўцы Брасл. АДТУЛЯ прысл. Адтуль. Адтуля нас скора й адправілі дамоў. Ламіншчына Тал. АДТУХНУЦЬ зак. Пазбавіцца пухліны. Паглядзі, дзед ужо трохі адтух, а быў жа як калодка. Іванск Чаш. АДУВАН, АДУВАНЕЦ гл. АБДУВАНЧЫК АДХАІЦЬ, АДХАЯЦЬ, АДХАЙКАЦЬ зак. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Ён быў дужа хворы, і яго ледзь-ледзь адхаілі. Лісуны Арш. У бальніцы чуць адхаялі мяне. Сіпішчава Дубр. Ледзь адхайкалі тапельца. Канева Сен. АДХАКАЦЦА зак. Аддыхацца, перавесці дух. Стары так кашлем зайшоўся, што чуць адхакаўся. Сакольнікі Віц. Параўн. адхлынуцца. АДХАЯЦЬ гл. АДХАІЦЬ АДХЛЫНУЦЦА зак. Аддыхацца, перавесці дух. Хай цётка адхлынецца, замарылася: дзе ж песню за песняй цягнуць. Новыя Крукі Міёр. Параўн. адхакацца. АДХОНАВАТА прысл. Някрута. Добра апрала воўну, адхонавата, някрута. Сакольнікі Віц. АДХУТАЦЬ зак. Адчыніць. Ганна, адхутай дзверы, у мяне рукі заняты. Шчыпечы Віц. АДЦІСКОНІ мн. Дранікі. Дзяры бульбу, зробім адцісконі. Савенічы Сен. АДЧАХВОСЦІЦЬ, АДЧЫХВОСЦІЦЬ зак., экспр. Зрабіць строгую заўвагу каму-н.; адчытаць, прабраць каго-н. Адчахвосціла саседку – лезла ўсё мне ў вочы, усё падкавырвала. Пусташы Пол. Я так яго адчыхвосціла, што ён надоўга да мяне дарогу забудзе. Арханава, Мікалаёва Міёр. АДЧУРАЦЦА зак. Адмовіцца, перастаць займацца чым-н. Раньшэ ўсё было хазяйства ў міне, а ціпер адчуралася ад усяго. Камары Віц. АДЧУХВОСЦІЦЬ незак. Адлупцаваць. Адчухвосціць цібе нада даўно ўжо. Канашы Гар. АДЧЫХВОСЦІЦЬ гл. АДЧАХВОСЦІЦЬ АДШАРАШЫЦЬ зак., экспр. Адрэзаць, аддзяліць частку чаго-н. рэжучым інструментам. Адшарашыў сабе паліц – у бальніцу. Канева Сен. Параўн. адкрамсаць, адшастаць. АДШАСТАЦЬ зак., экспр. Адрэзаць, аддзяліць частку чаго-н. рэжучым інструментам. Нада ж было такі кусок адшастаць. Вісяты Міёр. Параўн. адкрамсаць, адшарашыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 305 ▶