Кашталянаўшчына Глыб. Адмалі па хазяйству ўсё рабілі. Зароўе Леп. Яна адмалі памагала маці. Галубічы Глыб.
АДМЫТАК м. Невялікае паглыбленне, вымытае вадой. Поначы ў адмытак улез. Янкавічы Рас.
о АДНАВА РАЗУ, АДНОГА РАЗА ў знач. прысл. Аднойчы. Аднава разу ў грібах устреціла лесніка. Іказнь Брасл. Аднога раза ўжо паверыла яму. Новая Яблынька Тал.
АДНАЗІМАК м. Аднагадовае жарабя. Жарабёнак, які адну зіму гадаваўся, - адназімак. Леснікі Глыб.
АДНАКАВА прысл. Аднолькава. Усе аднакава жывуць у нас. Цяцеркі Брасл.
АДНАЛЕТАК м. Аднагодак, равеснік. Сусецкія мальцы адналеткі, ужэ з арміі прышлі. Боркавічы В.-Дзв.
АДНАЛІЧНА прысл. Аднаасобна. Дачка выйшла замуж і стала жыць адналічна. Узмёны Міёр.
АДНАЛІЧНІК м. Аднаасобнік. Адналічнікам жыцця ні было, робілі як валы і трасцу мелі. Сапраны Віц.
АДНАРОЧНІЦА ж. Равесніца. Ты ж мая аднарочніца. Юнькі Паст. Маша і Каця аднарочніцы. Свярдлова Віц.
АДНАТВОРНЫ прым. Аднастворкавы. У старой хаце вокны былі аднатворныя. Іванаўка Гар.
АДНІМКА, АДЫМКА, АТЫМКА, АТЫМАЛКА, АТЫМАНКА, АТЫМАХА, АТЫМАЧКА, АТЫМАШКА ж. Кавалак грубай тканіны, якой бяруць гаршкі, чыгуны. Аднімкай зымаюць катлы з прыпечка. Сакольнікі Віц. Аднімка -- грозная трапка катлы насіць. Ясева Міёр. Вазьмі аднімку, рукі опечэш. Абрамава, Каханавічы, Стралкі В.-Дзв., Паташня Міёр., Дворышча, Янкавічы Рас., Сарочына, Слабада Уш. А дзе ж дзелася адымка, што на лаўцы ляжала? Бычыха Гар. Вазьмі атымку, гаршок адстаў на прыпек. Цясты В.-Дзв. Падай атымалку, бульбу аццажу. Янкавічы Рас. Так ён гэтую рубаху занасіў, зрабіў, як атымалку. Кубелеўшчына Шарк., Плюсы Брасл., Асвея В.-Дзв., Драбаўшчына, Івесь, Лазічы, Ластавічы, Надазер'е Глыб., Макаравічы, Слабада Докш., Мікалаёва, Папшулі, Язна Міёр., Груздава, Гута Паст., Ёды, Савуткі Шарк. Ты атыманку вазьмі, каб ні абажглася. Віркі Чаш. Вазьмі атымаху, бульбу аццадзі, зварылася ўжо. Русіны Паст. Падай мне атымачку, недзе там на прыпечку валяіцца. Гута, Дунілавічы, Муляры Паст. Адыдзіся, ні мішай, бо дам атымашкай па руках. Лукашова Паст.
АДОНАК, АДОНЫК гл. АДЗЁНАК
АДПАСВІЦЦА, АДПАСЦІЦЦА зак. Закончыць пасьбу ў сезоне. У гэным годзе мы ўжо адпасвіліся. Арханава Міёр. Адпасціліся ўжо да лета. Пішчалава Арш.
93 👁