Старонка 36
◀ / 305 ▶
АДЗЕРЖАЦЬ зак. Прыпыніць каня. Ён каня адзержаў каля клуба, пачытаў аб'яву. Псуя Глыб. АДЗЕТАК м., АДЗЁЖА ж., АДЗІВАННЕ, АДЗЯВАННЕ н., зб. Адзенне. У яе два шкафы адзетку. Прыветак Сен. Твая адзёжа на стулу вісіць. Кавалі Глыб. Дзеткам адзёжу новую ў школу нада справіць. Кошчава Беш. Ні было ў наш час такога адзівання, як ціперака. Дубраўкі Пол. Маладой у мяне адзявання было многа. Смалоўка Гар., Тумінічы Арш., Баршчоўка Віц., Ляды Дубр., Жарцы Пол., Нямойта Сен., Слабада Уш., Віркі Чаш. АДЗЁНАК, АДОНАК, АДОНЫК м. Подсціл пад стог, стажар'е. Тут адзёнкаў дваццаць маіх. Гарбацэвічы Арш. Адонак нада крэпкі робіць, каб ні згніло сена. Стралкі В.-Дзв. Мы сёліта адонык на пожнішчы паставілі. Мяжа, Каверзы Гар. АДЗЁР м. Азярод. Ажына ў нас сохла ў адзёры. Альшанка Чаш. АДЗІВАННЕ гл. АДЗЕТАК АДЗІНЕЦ м. Адзіны сын у сям'і. Ванька ў іх адзінец. Свярдлова Віц. АДЗІНІЦА ж. Адзіная дачка ў сям'і. Плоха быць адзініцай, малая радня. Свярдлова Віц. АДЗЯВАННЕ гл. АДЗЕТАК АДКАЛАСІЦЦА зак. Адкаласавацца. Жыта ўжо адкаласілася, можна жаць. Дразды Беш. АДКІНУЦЬ зак. Адняць цяля ад каровы. Я сення адкінула цялёнка ад каровы, а то ён ужо вялікі. Лазы Тал. АДКРАМСАЦЬ зак., экспр. Адрэзаць, аддзяліць частку чаго-н. рэжучым інструментам. Адкрамсаў кусок мяса ні жалеючы. Грыгаравічы Леп., Амбросавічы Шум. Параўн. адшарашыць, адшастаць. АДЛІЎ м. Жалабок для сцёку вады. Зрабіў адліў, і цяпер добра вада сцякае. Станіслававa Дубр. АДЛУЗАЦЬ зак., экспр. Моцна набіць, адлупцаваць. Трэ адлузаць яго за шкоду. Жукі Чаш. Параўн. аддубіць, аджарыць, адлупашыць, адлупасіць. АДЛУПАШЫЦЬ, АДЛУПАСІЦЬ зак., экспр. Моцна пабіць. Што ты! Адлупашылі цябе троху? Нічога, брат. Свая матка б'ець ды жалеіць. Губіца Шум. Бацька брата аж завельмі адлупасіў. Жарцы Пол., Камайск Докш. Параўн. аддубіць, аджарыць, адлузаць. АДЛЮДНІК м. Нелюдзімы чалавек. Такі ж адлюднік, ні з кім ня дружыць. Латышы Глыб. Параўн. атадар. АДМАЛАСЦІ, АДМАЛІ прысл. Змалку. Нас адмаласці да работы прывучалі. Чорнае Паст. Юзя адмалі ўсё ўмела рабіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶