АГУРЭЧНІК, АГУРЭЧАННІК м., зб. Агурочнае бацвінне. Сёлета ад дажджоў увесь агурэчнік пажаўцеў. Ткачы Гар. Ай, німа гэтых агуркоў — адзін агурэчаннік. Падрукша Брасл., Стайкі Арш., Бабінавічы Лёзн.
АДАЛЕ прысл. Потым. Давай адалё купім камбікорму, а так ні звязём усё. Іванькі Міёр.
АДБІЎКА ж. Адгародка. Адбілі адбіўку ў хаце, старая там спіць. Дабея Шум.
АДБІЦІК гл. АБІЦІК.
АДБОЙКА ж. Бойка, прылада для збівання масла. Адбойку вымыць харашэнько трэба, прапарыць. Доўжа Віц.
АДБОЙНІК м. Адбой, маркіровачны малаток. На гэтых дзярэўях ёсць сляды адбойніка. Пралетарыя Уш. Лес кляймуюць адбойнікам. Зазер'е Гар.
АДВЕДЫ толькі мн. Адведзіны; сяброўскае наведванне каго-н. Прыехалі ў адведы да яго, гасцінец прывязлі, а яго німа, нас братоўка вышла стрычаці, к сабе ў хату позвала. Домжарыцы Леп.
АДВЭНТ м. Пост перад Калядамі. Хутка ўжо адвэнт скончыцца. Ластавічы Глыб. Кончыцца адвэнт, тагды і паляціш на танцы. Буцавічы Паст.
АДГЭНУЛЬ прысл. Адтуль. Адгэнуль болі ні прыедуць машыны. Глінішча Докш.
АДДАЎНА прысл. Здаўна. Аддаўна стаіць помнік у нас. Свіркі Докш. Аддаўна жывуць тут людзі. Мардахі Дубр. Мама расказвала, што аддаўна ў нашай сям'і мужчыны пяюць добра. Зароўе Леп., Чорнае Паст.
АДДУБІЦЬ зак., экспр. Моцна набіць, адлупцаваць. Аддубіць цібе пара, ні слухаіш нікога. Дзярэўня Чаш. Параўн. аджарыць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць.
АДДУХА¹ ж. Адпачынак, кароткі перапынак. Робіў дзень без аддухі. Чарэя Чаш. Параўн. аддышка.
АДДУХА² ж. Адліга. А на дварэ ўжо аддуха, лепіць мокры снег. Валынцы В.-Дзв. Параўн. аццяпёль.
АДДЫШКА ж. Адпачынак, кароткі перапынак. Німа аддышкі ад хатняй работы. Мікалаева Міёр. Параўн. аддуха¹.
АДЖАРЫЦЬ зак., экспр. Моцна набіць, адлупцаваць. Які свавольны хлопец. Узяў бы хварасціну і аджарыў. Шухаўцы Дубр. Параўн. аддубіць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць.
АДЖЫМАЦЦА незак. Мыць бялізну. Ці будзіш сённі аджымацца? Жукоўшчына Шарк.
АДЗАЎНУЦЦА зак. Адгукнуцца. Гукаю, гукаю, а ён хоць ба адзаўнуўся. Гута Паст.
146 👁