Старонка 34
◀ / 305 ▶
АГАЛУЗІЦЦА зак. Прывесці сябе ў парадак, агледзець сябе. Табе трэба агалузіцца, запусціўся ты. Нямойта Сен. АГАРОДЗІНА ж., зб. Агародніна. Суш такая, агародзіна сасохла. Ахрэмаўцы Брасл., Трабаўшчына Шарк. АГДЗЕ прысл. Дзе. Агдзе хочыць, там і ходзіць ноч. Дабрамыслі Лёзн. АГІР гл. АВЁР АГЛАБЛІНА, АГЛОБНЯ ж. Аглобля. Атсякі аглабліну бярёзовую, як дамой паедзіш. Выхадцы Лёзн. Аглобня зламалась шчэ ў дарозе. Горкі Шум. АГЛАВУШЫЦЬ зак., экспр. Моцна ўдарыць знянацку, аглушыць. Ён так мяне аглавушыў, што ледзь ачуняў. Гаршчэўшчына Тал. АГЛОБНЯ гл. АГЛАБЛІНА АГЛОДАК м. Агрызак. Аглодкі кідай у вядро. Юркава Глыб. АГЛЯДЫ гл. АБГЛЯДЗІНЫ АГЛЯК м. Тоўстае абгарэлае палена. Вёска наша была спалена, адны аглякі кругом ляжалі. Бярозкі Докш. АГНЕЗДАВАЦЦА зак. Пасяліцца (пра людзей). Вот мы і агнездаваліся ў новай хаце. Зарэчча Тал. АГНІВО н. Крэсіва. Замест спічак было агніво. Сухавежа Міёр. АГНЯНКА ж. Вогнішча. Распалім вечарам агнянку каля ракі і сядзім, бульбу пячом. Быцава Беш. АГРАБАЦЬ незак. Збіраць рой у раёўню. Калі нада, я пчол аграбаю. Кісялева Тал. Учора аграбалі рой. Кушняроўка Чаш. АГРАБЕЛІНА, АГРАБЕЛЬНЯ ж. Грабільна, ручка ў граблях. Саступі з аграбеліны, бо можаш параніцца. Сураўні Шум. У мяне паламалась аграбельня. Нада новую дзелаць. Вялікае Сяло Сен. АГРАБЛІ толькі мн. Граблі. Ну куды ж аграблі ставіш, як дадуць па лбе, дык дзясятаму закажыш. Шупені Тал. Беры аграблі, пойдзем на сена. Капланы Сен. Доня, за аграблямі схадзі. Занькі, Курмялёўка Леп., Вялікае Сяло, Лазоўка Сен., Кугоні, Лутава Сяльцо, Слабада Уш., Коравічы Чаш. АГРЫЗАК м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы. Я ніколі не астаўляю агрызкі, бо жалка. Швэплі Докш. Параўн. абдзёрак, абцёрак. АГРЭБЦІ зак. Сабраць рой у раёўню. Тата аграбець рой, накрыець скаціркай. Кушняроўка Чаш. АГУРЫЦЦА зак. Стаць абыякавым да ўсяго. Яна, як узнала пра сваю балезнь, дак так агурылася, што й ні пазнаць. Клясціцы Рас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 305 ▶