АБРЫДЗОНЫ прым. Надакучлівы. Гэны чалавек такі ўжэ абрыдзоны. Смалоўка Сен. Кыш, гогалі абрыдзоные! Камаі Паст.
АБРЫЦЯ гл. АБРАЦЯ
АБСТАВА ж., адз. Мэбля, абстаноўка ў доме. Абстава ў даміні ў яго харошая. Язна Міёр.
АБСТРАКІВІЦЬ, АБСТРЫКАЦЬ зак. Апячы крапівой. Лыткі абстраківіла ў ягодах, чэшуцца дужа. Сяляўшчына Рас., Губіца Шум. Пайшла на агарод і абстрыкала рукі. Дрыгучы, Мікалаёва Міёр., Казімірова Пол., Клясціцы Рас. Параўн. абжыгчы, абкастрыць.
АБСУДЛІВЫ прым. Які абгаворвае, нядобразычліва выказваецца пра каго-н., ілжывы. Наша суседка вельмі ж ужо абсудлівая. Фарынава Пол. Параўн. абгаворлівы.
АБСЦЁБАЦЬ зак. Абабіць, абмалаціць. Нада абсцёбаць жыта, ужэ сухое. Бандуры Шум.
АБСЫПНІК м., с.-г. Акучнік, плужок для абворвання бульбы. Абсыпнікам бульбу абсыпаім, ганяім. Ясева Міёр. Параўн. аборнік.
АБУВАНІКІ гл. АБУТКА
АБУВАННЕ, АБУВАННЯ гл. АБУТКА
АБУДВА гл. АБАДВА
АБУЗВЕЧЧА н., зб. Непрыгожае адзенне. Нейкае абузвёчча сабе пакупляюць, страх глядзець. Слабада Шум.
АБУТКА ж., зб., АБУВАННЕ, АБУВАННЯ, АБУЎЁ н., зб., АБУВАНІКІ мн. Абутак. Зімовая абутка ў мяне ёсць. Казяны Брасл. А абуванне ж у яе ўсякае ё. Надазер'е Глыб. Абуванне крэпка падаражала. Крынкі Лёзн. Нада старае абуванне на шуметнік вынесці. Бачэйкава Беш. Абування сабіралі, кідалі цераз забор, варажылі. Пліса Глыб. А дзе ж тваё абуўё? Старое Лядна Леп. Недзе ж на гары, мусіць, і ляжаць такія абуванікі. Боркавічы, Крывасельцы, Стралкі В.-Дзв., Залессе, Папшычы, Пліса Глыб., Ліпаўкі Докш., Новыя Валосавічы Леп., Балаі, Мікалаёва, Сухавежа Міёр., Клясціцы Рас., Выгада, Расходнае Сен., Савуткі Шарк., Слабада Шум.
АБХАДЗІЦЦА, АБХОДЗІЦЦА, АБХОЖВАЦЦА, АХОДЖВАЦЦА незак. Рабіць хатнюю работу, упраўляцца па гаспадарцы. Трэба ісці абхадзіцца каля скаціны. Станіславова Дубр. Нада ўжо абхадзіцца, а то цёмна будзіць. Прамышляды Паст. Трэба рана ўставаць, абходзіцца цяжка ўранку. Дрысвяты Брасл. Пайду абхожвацца, спаць хутка пара. Павулле Уш. Пайду аходжвацца, а то засядзелася. Папкі Шарк., Баруны Брасл, Мосар Глыб., Мікалаёва, Сухавежа, Язна Міёр., Вярэнькі, Дунілавічы, Турлы Паст., Ёды, Таўкіні Шарк.
92 👁