Старонка 30
◀ / 305 ▶
АБРАЗАЦЬ незак. Чысціць (пра бульбу). Абразала старую бульбу. Ляхаўшчына Паст. АБРАМІЗІЦЬ зак. Абразіць, прынізіць. Абрамізіла мяне брыгадзірша ні за што. Псуя Глыб. Параўн. асцябаць. АБРАМОВАК м. Верхняя рама ў акне. Абрамовак у каждым акне ёсць. Дразды Беш. АБРАНАК м. Рубанак. У яго руках абранак знаў сваё места. Дуброва Беш. АБРАСЕЦЬ зак., безас. Выпасці (пра расу). Пойдзім касіць, як трошку абрасеіць. Псуя Глыб. АБРАСЦІЦЕЛЬНЫ прым. Ветлівы, далікатны. Які абрасціцельны ў дзеўкі кавалер. Камаі Паст. АБРАТ м., адз. Адгон; малако, з якога сепаратарам адагнана смятана. Выліла абрат свінням. Ляхаўшчына Паст. Наберi абрату, сквасіш на блінцы. Прудок Гар. АБРАЦЬ зак. Сабраць, выбраць. Абрала гуркі, два вядры будзя. Ляхаўшчына Паст. АБРАЦЯ, АБРЫЦЯ, АБРОТКА ж. Аброць. Абраця буваіць з цугламі і без цуглаў. Ясева Міёр. А куды там! У Орліка дажа абраця і дуга новыя. Снегі Міёр. Абрыця чуць налезла каню на галаву. Укля Брасл. Абрыцю ў сені на гвоздзь павесіў. Шыці Шарк. Выкупіў каня з аброткай. Кветча Леп. АБРОБІЦЦА зак. Запэцкацца. Ідзі памыйся, а то абробілася дужа. Стралкі В.-Дзв. АБРОЖАК м. Нашыйнік. Надзень сабаку аброжак. Нурава В.-Дзв. А што гэта твой Жук без аброжка ходзіць? Цімошкава Міёр., Ляхавічы Леп., Клясціцы Рас., Гарадзец Шарк., Вішня Шум. АБРОНЧКА ж. Пярсцёнак. У ее такіе дарагіе абронькі. Масленікі Паст. АБРОТКА гл. АБРАЦЯ АБРОТНІК м. Повад пры аброці. Вазьмі абротнік у рукі дый вядзі каня. Станіславова Дубр. АБРУБ м. Мяжа, край. Арі вон да куста, там абруб. Целяшова Гар. АБРУБ м. Зруб. Абруб ставілі новый. Высачаны Лёзн. АБРУДЫ мн. Ніжняя частка дзежкі, цэбра. Дзежка ў абрудах рассохлася. Ясева Міёр. АБРУЗГНУЦЬ зак. Апухнуць, ацячы (пра рукі, ногі, твар). У міне ногі абрузглі дужа. Сакольнікі Віц. АБРУСАК м. Абрус. Мой абрусак вубіваны кветкамі. Астроўна Беш. АБРУЧЫК м. Пяльцы. Узяла абручык вышыць узор. Чэрнева Брасл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁
◀ / 305 ▶