Старонка 29
◀ / 305 ▶
АБНОШКА ж., адз. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх лапках. Пчолы абношку нясуць у соты. Кушняроўка Чаш. АБНОШКІ мн. Абноскі, лахманы. У мяне ўвесь чардак закіданы абношкамі. ПорпліШча Докш. АБНЯХАІЦЦА зак. Абяссілець, аслабець, знемагчы. Бабка саўсім абняхаілась, нічога ўжо ня дзелаець. Клясціцы Рас. АБОДВЫЯ, АБОІ гл. АБАДВА АБОЙ м., адз. Шпалеры. Хату абклеіла цвятастым абоем. Старое Лядна Леп. АБОРАВАЦЬ, АБОРЫВАЦЬ незак., с.-г. Абворваць. Пара бульбу абораваць. Ляхаўшчына Паст. Аборываць бульбу трэба, запрагу каня. Мікалаёва Міёр. АБОРАК м. Нізкае, забалочанае месца сярод поля, зарослае травой або хмызняком. Пойдзем касіць аборак. Баева Дубр. АБОРНІК м., с.-г. Плужок для абворвання бульбы, акучнік. Аборнік зламаўся, трэ пазычыць у суседа. Казлоўшчына Паст. Нада было абчысціць аборнік, бо заржавеўшы. Дрысвяты Брасл., Ляхаўшчына, Чорнае Паст. Параўн. абсыннік. АБОРЫВАЦЬ гл. АБОРАВАЦЬ АБОЯ гл. АБАДВА АБПАХАЦЬ зак. Абмесці. Колькі можна цібе прасіць, каб ты сажу абпахала? Іказнь Брасл. АБПЫТЫВАЦЬ незак. Апытваць. Немцы абпытывалі ўсіх кругом пра парцізан. Асташэва Лёзн. АБРАБІЦЬ зак. Абвязаць кручком. Звязала істопкі, а абрабіць не магу. Капыльшчына Міёр. АБРАБЛЯЦЬ незак. Абвязваць кручком. Абрабляй па краю белымі ніткамі, каб кайма відалася. Дрыгучы, Мікалаева Міёр. АБРАЗАНІКІ, АДРАЗАНІКІ, АТРАЗАНКІ, АТРІЗАНІКІ, АТРІЗАНКІ, АДРЭЗКІ мн. 1. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Цэлы дзень адхадзіла ў абразаніках. Сокарава Беш. Сёлета наліло столькі вады, што ў адразаніках не прайсці. Арханава Міёр. Прынесі мне тыя атразанкі. Урбаны Брасл. Вазьмі ўступі атрізанікі, а то ісці граска. Укля Брасл. Ціпір у атрізанках горячо хадзіць. Вялікае Сяло Сен. Адрэзала халявы, цяпер адрэзкі нашу. Сяляўшчына Рас., Камоскі Беш., Залессе, Лужкі Глыб., Лазоўка, Шацяні Сен., Заазер'е Тал. 2. Галошы. Дзе мае адразанікі, у хлеў у чым пайду? Новы Пагост Міёр. На валенкі атрізанікі надзівалі, каб ні змоклі. Мікалаёва Міёр. Адзівай маі атразанкі, я буду боты адзіваць. Шыбекі Арш. Я ў хлеў усягды атразанкі надзяваю, калі спраўляцца іду. Коравічы Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 305 ▶