АБМАНКА2 ж., бат. Падобны да баравіка ядавіты грыб, які сінее ад дотыку. Многа грыбоў сёліта добрых, але ёсць і абманкі. Мількі Брасл. Параўн. атраўленік.
АБМАРАЦЬ зак. Запэцкаць. Дзе ты так абмараў рубаху? Празарокі Глыб.
АБМАРОЗ м. Іней. На зямлі сёння ўжэ абмароз. Ляды Дубр.
АБМАШКА ж. Промах, памылка, недагляд у чым-н. Абмашкаў цябе выйшла. Барсукі Дубр.
АБМЁШКА ж. 1. Вотруб'е. Абмёшка скаціне ўжэ закончылася. Капыльшчына Міёр. Многа было абмёшкі, маці карміла ёй свінней. Папшулі Міёр. Прынесі шчэ абмёшкі. Зябкі, Юркава Глыб. Абмёшку добра парсючок есць. Ветрына Пол. 2. Сорт мукі, які ідзе на корм жывёле. Намалоў абмёшкі мех, будзіць надоўга свінням абмешваць. Сакольнікі Віц., Мосар Глыб., Станіславова Дубр., Зябліны Шарк.
АБМОЛАК м., толькі адз., зб. Дробная салома пасля малацьбы. Абмолак пасцяліць карове трэба. Шарагі Міёр., Залясінкі Шарк.
АБМЫЛАК м. Змылак. Мыла ў нас няма, вазьмі абмылак. Лісуны Арш. Абмылак ляжыць на лаўцы, вазьмі і памый рукі. Ваяводкі Віц., Суднікі, Якаўлевічы Арш., Урбаны Брасл., Сар'я В.-Дзв., Мяжа, Сяло Гар., Новы Пагост Міёр., Машканы Сен.
АБМЫЛІЦЦА зак. Памыліцца. Ой, як я абмылілася! Старое Сяло Віц.
АБМЫЛКА ж. Памылка. Такую абмылку дапусціў, не магу прасціць сабе. Цімошкава Міёр.
АБМЫЛКІ толькі мн. Мыльная вада. У абмылках памый атнімку. Сакольнікі Віц. Пасля мыцця бялья астаюцца абмылкі. Варашылы Сен., Каханавічы В.-Дзв., Двухполле Гар., Матырына Леп., Клясціцы Рас., Алексінічы Сен., Лескавічы Шум.
АБМЯЛКІ толькі мн. Адходы пры апрацоўцы льну церніцай; атрэп'е. Знясі на чардак абмялкі. Грышына Рас. Параўн. атропкі, атрэпы.
АБНАДЗІЦЦА зак. Панадзіцца. Вось абнадзіўся хадзіць сюды, што і мятлой ня выгнаць. Савенічы Сен.
АБНАЧАВАЦЬ зак. Заначаваць. Застаньцеся абначаваць, бо ўжо цёмна на двары. Вярцінскія Паст. Я абначавала ў суседкі. Чорнае Паст., Празарокі Глыб.
АБНІЗІЦЦА зак. Знізіцца, апусціцца. Неба абнізілася — можа, дождж пойдзе. Ляхаўшчына Паст.
АБНІШЧАЦЬ зак. Змарнець, схуднець. Ня есць нічога маладзіца, абнішчала, нешта нездорова. Пліса Глыб.
131 👁