Старонка 32
◀ / 305 ▶
о АБХАДЗІЦЬ БУЛЬБУ незак. Скідваць зямлю з каліваў бульбы пасля акучвання. Абхадзіла бульбу аж цэлы дзень -- ох і замарылася. Астрэйкава Віц. АБХЛЮПАЦЦА зак. Апырскацца. Абхлюпаўся граззю так, што й вачэй не відаць. Мікалаёва Міёр. АБХОДЗІЦЦА гл. АБХАДЗІЦЦА АБХОЖВАЦЦА гл. АБХАДЗІЦЦА АБЦЕПКАЦЦА зак. Абтрапацца, падрацца па краях (пра вопратку). Рукавы ў рубашцы абцепкаліся, і як паправіць? Лашукі Паст. АБЦЁРАК м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы. Кідай абцёркі ў вядро. Гарадок. Параўн. абдзёрак, агрызак. АБЦЭНЬКІ толькі мн. Абцугі. Нашто браў абцэнькі? Трэба на места класці. Сідараўка Арш. АБЦЯМНЕЦЬ зак., безас. Пацямнець. Ужо зусім абцямнела, а малец з азяра не прыйшоў. Двухполле Гар. Капалі бульбу, покі абцямнела. Яроненкі Гар. АБЧАРСЦВЕЦЬ зак., безас. Падсохнуць, падшэрхнуць. Абчарсцвеіць на дварэ, тады пойдзіш у снігоўцах. Латкова Шум. Параўн. акаліцца. АБШАРПАЦЦА зак. Знасіцца, падрацца (пра адзенне). Касцюм саўсім абшарпаўся. Верамееўшчына Дубр. АБШКУМАЦІЦЬ зак. Падрапаць (руку, твар і пад.). Глядзі не ўпадзі, а то абшкумаціш нагу. Зубава Арш. Параўн. абжыргаць. АБШЛЫНДАЦЬ зак., экспр. Абхадзіць без мэты. Ці ўсё ўжо абшлындаў? Асташэва Лёзн. АБШУМЛЕНЫ прым. Шумны. Учора быў такі абшумлены дзень. Шалыгі Віц. АБШУРПАНЫ дзеепрым. Абшарпаны, падрапаны. Увесь падмурак ужо абшурпаны. Мікалаёва Міёр. АБШЧАЛЕПІЦЬ зак. Абхапіць рукамі, моцна абняць. Малыя мы баяліся ў бані мыцца, абшчалепім усе учацвяром матку, а яна на нас ругаецца. Турлы Паст. Параўн. ашчапіць. АБЫДЗЕНЬ прысл. У адзін дзень. Абыдзень абярнуліся ў Мінск, да ўрача ездзілі. Лашукі Паст. АБЫСЦІСЯ гл. АБАЙСЦІСЯ АБЮДЗВІ гл. АБЕІ АБЯРТНЯ ж. Луста. Вазьмі абяртню пірага паспытай. Дзеркаўшчына Глыб. АБЯРЭГА ж. Стрэшка над стажком. Дзед абярэгу змайстраваў, а то ўдруг дождж пойдзе. Вялікія Смалянцы Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 305 ▶