на лянуху, пасядзі. Вялікі Поўсвіж Леп. Палажы адзежу на лянуху. Цілеўцы Міёр. Ну што ты тут усю лянушку абы-чым заставіў?! Грышына Рас. 2. Ляжанка. Лянушка – самае цёплае места ў хаце. Петрашы Тал. Зімой мы ўчацвярых залазілі на лянушку грэцца. Езярышча, Азёркі Гар., Сокарава Беш., Грынеўшчына Докш. Параўн. ляжак, лажак у 1 знач.
ЛЯПА, памянш. ЛЯПКА ж. Зубны пратэз. Фу, як я не магу да гэтай ляпы прывыкнуць. Альхоўцы Шарк. Мая ляпка ў стакані ляжыць. Калінавая Міёр.
ЛЯПА аг., неадабр. Чалавек, які гаворыць пустое, недарэчнае. Во дзе ўжо ляпа, ляпае німаведама што. Целякі Паст.
ЛЯПАЎКА ж. Званок, які вешалі карове на шыю. Павесь карові ляпаўку на шыю, дак іна ні згубіцца. Моханава В.-Дзв.
ЛЯПАЦЬ незак. Клекатаць (пра бусла). Вунь бацяны ў буслянцы ляпаюць, а голасу іх мы ні знаем. Лукомль Чаш.
ЛЯПЕНДРА ж., груб. Знешне неахайная жанчына. І дзе ён выкапаў такую ляпендру, што ў ёй жаноцкага? Заслонаўка Арш.
ЛЯПЕНЬ м., ЛЯПНІ мн. Аладка з буракоў і мукі. А ляпні робілі так: буракі церлі і выпякалі з мукой. Азёркі Гар.
ЛЯПЁХА ж. Грудка засохлай гразі. Грудку гразкай зямлі ў нас яшчэ называюць ляпёха. Ластавічы Глыб.
ЛЯПІСТЫ гл. ЛАПЯСТЫ
ЛЯПЛЁНІК м. Здобная булачка. А ляплёнікаў якіх смачных напікла, так і хочыцца на іх накінуцца. Тупічына Шарк.
ЛЯПЛІВЫ прым., экспр. Балбатлівы. Вельмі ж ужо яна ляплівая, ні давяраю ёй. Слабада Паст.
ЛЯПШЭЙ гл. ЛЕПІ
ЛЯПШЭЙШЫ прым., выш. Лепшы. Ляпшэйшае плацце штоб надзела. Азярцы Глыб. Параўн. ладней.
ЛЯСКА ж. Кій. А дзе ж мая ляска дзелася? Я ж ні магу так ісці. Прамышляды Паст. Без ляскі я ўжо нікуды не крануся. Макаравічы Докш. Во дзед разышоўся, кінуў ляску, а сам у скокі падаўся. Тупічына Шарк. А мне ж дзед такую добрую ляску зрабіў. Прыпернае Глыб., Ахрэмаўцы Брасл., Надазер'е Глыб., Варапаева Паст., Зачысцікі, Савіцкія Шарк.
ЛЯСКОНКА ж. Даёнка. Была ў мяне раньшы карова, так цэлую лясконку малака давала. Шалыгі Віц.
ЛЯСНУШКА гл. ЛЯСОЎКА
ЛЯСОЎКА ж. Леснічоўка; хата лесніка і яго сям'і. У лесе я б замёрз, каб не набрыў на лясоўку, але даўно ета було. Кавалі Глыб.
80 👁