Старонка 303
◀ / 305 ▶
ЛЯСОЎКА, ЛЯСНУШКА, ЛЯСУШКА ж., бат. 1. Дзікая яблыня. Збіраем каля лясовак паданкі. Стаі Леп. Ляснушка падрасла, трэба было б прывіць. Рускі Шум. 2. Плод дзікай яблыні. Лясоўкі такія кіслыя, аж у роце сціскае. Крыпулі Докш. Лясоўкі смашныя, калі першым марозам прыхвачаны. Нямойта Сен. У вайну збіралі ляснушкі, сушылі. Урбаны Брасл. Цяпер лясушкі ніхто не збірае. Слабада Леп., Дразды Беш., Багданава, Забор'е, Ракаў Засценак Сен., Лукомль Чаш. ЛЯСОЎНІК м. Ляснік. Дзед адробіў усю жызнь лясоўнікам, дык і шчас з лесу не выгнаць. Мікалаева Шум. ЛЯСУШКА гл. ЛЯСОЎКА ЛЯТА мн. Гады. Хутка пройдуць маладыя лята. Іванск Чаш. ЛЯТВА ж., толькі адз. Вылет пчол на збор нектару. Пчолы з лятвы вяртаюцца. Глава Шум. ЛЯТОМ, ЛЯТКОМ прысл. Бягом, хутка. А затым лятом у хату вокны закрываць. Варонка Шарк. Ляці лятком да маткі. Савенічы Сен. ЛЯТУЧКА ж., заал. Кажан. Лятучкі ўночы лятаюць, не даюць пакою, аб вокны б'юцца. Папкі Шарк. ЛЯЎШАЙ м., ЛЯЎШНЯ, ЛЕВУШНЯ аг. Ляўша. У мяне друг ляўшай, усё левай рукой робіць. Занькі Леп. А ты, брат, ці не ляўшня? Мельніца Шарк. Бываіць так, што чалавек ляўшня, а так, як мы, дык і праўшня. Надазер'е Глыб. Мая малая левушня, ніяк ні магу адвучыць яе. Казлоўшчына Паст. ЛЯХА, ЛЕХА, памянш. ЛЕШКА ж. 1. Невялікая градка. Вялікую ляху цыбулі пасадзіла. Ветрына Пол. Агуркі ляху з морквай занялі лістамі. Баруны Брасл. Пасадзіла ляху бурачкоў. Гута Паст. Запахала чатыры ляхі. Сураўні Шум. Суседка мая высокія ляхі робіць. Баяноўшчына Пол. Адна леха – пад цыбулю, другая – пад гуркі. Папшулі Міёр. Ішчо тры лехі асталіся. Рэпухава Арш. Лехі з гуркамі недалёка. Падрэзы Чаш. Пайду ў лехі цыбулю цягаць. Клясціцы Рас. Толькі лешку гуркоў пасадзіла. Баруны Брасл., Ганкавічы Беш, Вадзянікі, Віраўля, Езярышча, Заазер'е, Мехавое, Смалоўка Гар., Ваўкалата, Тумілавічы Докш., Горкі, Курмялёўка, Старое Лядна Леп., Камянполле Міёр., Дунілавічы Паст., Грамы Пол., Куціна, Сіроціна Шум. 2. Баразна. Дзеці выкапалі ляху бульбы. Мікалаёва Міёр. Я выкапала сваю леху. Стаўбцы Чаш. На тых сотках вельмі доўгія лехі. Кулінава Уш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 305 ▶