ЛЯДЗЯШКА гл. ЛЕДЗЯНУШКА
ЛЯДНІК гл. ЛЕДАВІК
ЛЯДОЎНЯ ж., толькі адз., экспр. Моцны холад; халадэча. На вуліцы сёння такая лядоўня. Ахрэмаўцы Брасл. Калі паляснішся на ноч пратапіць печ, дык навутра лядоўня будзіць, вецер усё выдуіць. Клясціцы Рас. Калі ня топіш, у хаце такая лядоўня стаіць. Мікалаева Шум., Баршчоўка Віц., Каты Шарк.
ЛЯЖАК, ЛАЖАК м. 1. Ляжанка. Пайду на ляжак, паляжу троху. Пашына Арш. Добра вечарам узлезці на ляжак, пагрэцца. Казімірова Пол. Раньшы спалі на лежаках, дык і не сутуліліся, як некаторыя цяпер. Гунчанкі Віц. Параўн. лянуха ў 2 знач. 2. Калодачны вулей, які ўстанаўліваецца на козлах. У ляжак устрайвалі рагатку. Ясева Міёр. У лажак пчол ззывалі або абкураных сялілі туды. Лажак з асіны майстравалі, бо воздух дзержыць. Пятровічы Шарк.
ЛЯК м. Касцёр; складзеныя ў пэўным парадку дровы. Астаўся адзін ляк, а зіма шчэ не скора скончыцца. Дрыгучы Міёр. У мяне шчэ цэлы ляк дроў. Перавознікі Паст. За два дні склала толькі ляк дроў. Лужкі Шарк.
ЛЯЛЬКАЦЦА незак. Забаўляцца; дурэць, сваволіць. Што ты з ёй лялькаешся? Ты ж вялікі ўжо! Жарцы Пол.
ЛЯМЦЫ мн. Лейцы. Вядзі каня за лямцы. Бачэйкава Беш.
ЛЯМЦЯ, ЛЯМША аг., зневаж. Нікчэмны чалавек. Лямця, а не чалавек, усё за яго трэба дзелаць. Выхадцы Лёзн. Лямша нейкі, а ні мужык. Нігадзяшчы нейкі. Лісна В.-Дзв.
ЛЯНІЎКА гл. ЛЯНУХА
ЛЯНОК м., бат. Крапінец. А лянок у гэтым годзе такі яркі. Гута Паст.
ЛЯНОТНІК м., неадабр. Гультай, лодар. Такіх лянотнікаў нігдзе ні відана, каб бацька работаў у полі, а сын з дзеўкамі хварсіў. Клясціцы Рас. Параўн. ладыр, ландарак, лантух, лейбус, лунь у 3 знач., лайдачына, лайтруга, лантруга, латруга, латрыга, ламіна ў 1 знач.
ЛЯНУХА, ЛЯНІЎКА ж., кулін. Суп з гародніны, запраўлены малаком. Лянуху з маслам, з морквачкай варыла яшчэ мая бабка. Кульгаі Глыб. Як лета прыйдзе, так і лянуху гатуем. Янкавічы Рас. Я жду вас – ляніўку зварыла. Шарагі Міёр. На абед ляніўку зварыла. Ветахмо Докш., Смаляны Арш., Камоскі Беш., Бароўка В.-Дзв., Багатырская, Залессе, Пусташы, Фарынава Пол., Клясціцы Рас., Матырына Уш.
ЛЯНУХА, памянш. ЛЯНУШКА ж. 1. Прыступка каля ляжанкі печы. Пастаў боты сушыць на лянуху. Ёды Шарк. Сядзь
83 👁