Старонка 300
◀ / 305 ▶
ЛЮШКА ж. Юшка ў коміне. Калі топіш печку летам, люшку лепей не закрываць, а то млосна станіць. Сухавежа Міёр. Тапі печ і адкладзі люшку. Задуброўе Віц. Люшку закладзі, а то ўвесь дух выйдзе. Снегі Міёр. Нечага неба грэць, зачыняйце люшку. Мікалаёва, Новы Пагост, Паташня, Папшулі, Язна Міёр., Казяны Брасл., Абухава, Галубава, Мыкава В.-Дзв., Косарава, Кульгаі, Чарневічы Глыб., Сіўцы Паст., Апанаскавічы, Сарочына, Матырына Уш, Таўкіні, Чаромхава, Шыці Шарк. ЛЯБЁДКА гл. ЛАБАДА ЛЯГАРА гл. ЛАГА ЛЯГОШАЙ прысл., выш. Лягчэй. Жывеце вы лягошай, чым мы. Ушачы. ЛЯГУХА, ласк. ЛЮГАШКА ж., заал. Жаба. У тым пруду толькі лягухі жывуць. Варапаева Паст. Люгашкі распрыгаліся пасля дажджу. Мішкавічы Шум. Люгашкі квакаюць. Матырына Уш. Люгашкі ягады паелі. Замшына Лёзн. ЛЯДА ж. і н., ЛЯДЫ мн., перан. Непарадак. Якая ляда ў хаце! Філіпава Глыб. У хаце ў яе такая ляда. Рудня Пол. Што за ляда тут такое? Варанцэвічы Тал. Як зайшла ў хату – а там поўнае ляда. Лашукі Паст. Ну й нарабіў жа ён тады ляда. Пашкі Шарк. І як тут з усім справіцца: і бульбу капаць нада, і хазяйства бальшое, і ў хаце ляды. Більдзюгі Шарк. Ні глядзі, што ў мяне ў хаце ляды. Ёды Шарк. ЛЯДАЙКА ж. Пякотка. З'ела капусты ўчарашняй, а сённі цэлы дзень лядайка мучыць. Пусташы Пол. Такая лядайка ў мяне цэлы дзень. Труды Пол., Сакольнікі Віц., Зюзіна, Сякераўшчына Пол. ЛЯДАМ прысл. Дарэмна. Казала ж, што з'ездзіш лядам, толькі грошы праездзіш. Клясціцы Рас. ЛЯДАНКА ж. Галалёдзіца. На дварэ падмарозіла, такая ляданка, чуць галаву не разбіла. Варапаева Паст. ЛЯДАЎКА ж., бат. Яравая пшаніца. На плёнку сыплюць лядаўку, калі камбаін сажнець, каб сохла, не спleсніла. Азёркі Гар. ЛЯДАЧЫ, ЛЯДАШЧЫ прым. Злосны, сярдзіты. Ён такі лядачы, што ні зачапі. Верамееўшчына Дубр. Ты сягоння лядашчы, як сабака. Латкова Шум. ЛЯДАШНА безас.-прэдык. слова. Нядобра, моташна, млосна (пра стан здароўя). Нешта мне сённі лядашна. Пашына Арш. Мне ой як лядашна было! Бораўна Леп. ЛЯДАШЧЫ гл. ЛЯДАЧЫ ЛЯДЗЯНКА ж. Лядзяк. Са страхі звісаюць тоўстыя лядзянкі, збіць трэба было б іх. Моханава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 305 ▶