ЛЮБІЗНІК м., толькі адз. Прываротнае зелле. Любізнік – дзявочая прысуха. Раманава Гар.
ЛЮБІМКА ж., эмац. Каханая. Ты мая любімка. Нямойта Сен.
ЛЮБОВІНА гл. ЛЮБАВІНА
ЛЮБОВЫ прым. Нятлусты (пра мяса). У печы любовае мяса прэіць. Ваўкалаты Докш. Мне любовае мяса смачнае. Казлоўшчына Паст. Любовага мяса пажар, каб сала не было. Барсукі В.-Дзв. Парсюк быў няжырны, любовага мяса многа. Моханава В.-Дзв. Дай мне любовага мяса. Псуя Глыб. Мой унук очынь любіў любовае мяса, і так яго інцярэсна зваў – "дзедушкава мяса". Турлы Паст. Малая только любовые кусочкі есць. Кулінава Уш.
ЛЮБОЦЦЕ н., толькі адз. Любата, прыемнасць; тое, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю. Любоцце летам у лесе. Хацейка Гар. Паглядзець на твае пасцілкі – любоцце. Пасекі Докш.
ЛЮГАШКА гл. ЛЯГУХА
ЛЮДЗІНА ж. Чалавек. Нейкая чужая людзіна ў сяле. Ляхаўшчына Паст. Не ўстрэціць бы якую людзіну ў лесе. Целякі Паст.
ЛЮКІР м., толькі адз. Крэм для торта. Не забудзься торт люкірам памазаць. Макаравічы Докш.
ЛЮЛЬКА ж. Каляска ў матацыкле. Насадзюць мальцы поўную люльку дзевак і носяцца як ашалелыя. Таўкіні Шарк.
ЛЮСТЭРАК м. Люстэрка. Во гэты люстэрак з маіх маладых гадоў. Баёўка Шум. Кінь люстэрак, ідзі сюды. Суша Леп. Паглядзіся ў люстэрак. Макаравічы Докш. Памый на кухні люстэрак, мухі засідзелі. Дрысвяты Брасл.
ЛЮТНЫ прым. Люты, моцны. У нас тут мароз лютны, хоць з печы ні злазь. Арлея Пол.
ЛЮФА ж. 1. Ствол у стрэльбе. Мусі, у мяне люфа крывая. Белабокі Брасл. Стрэльба старая – люфа плахая. Мількі Брасл. 2. Адтуліна ў падмурку хаты для вентыляцыі. На зіму мы затыкалі люфы, каб цяплей було. Таўкіні Шарк.
ЛЮФЦІК, ЛЮФЧЫК м. Фортка ў акне. Поўная хата дыму была, і дзверы, і люфцікі адкрылі, чуць адратаваліся. Верхняе Глыб. Закрыйце люфчык, а то громак ужо грыміць недалёка. Папшычы Глыб.
ЛЮХТА ж. Праход для дыму (газаход) у сценцы печы, служыць для абагравання. Як люхта нячышчаная добра, тады ўвесь дым на хату вярнуць будзіць. Лукашова Паст.
84 👁