цяпер? Лыгі скрозь. Ваўкоўшчына Шарк. Дык якая ў нас маладзёж? Мальцы больш лыгі. Ёды Шарк. Такога лыгі яшчэ свет не бачыў. Ілава Шум.
ЛЫК м. Лыка. Дралі лык і плялі лапці. Ракаў Засценак Сен. Параўн. лут.
ЛЫКІ мн. Лапці. Лыкі плялі і вяровачныя лапці. Я і тыя, і тыя плёў тожа. Сухавежа Міёр. Параўн. лазавікі.
ЛЫКЦІЦЬ гл. ЛАКТАЦЬ
ЛЫНДЗІ толькі мн., экспр. Тоўстыя ногі. Ну і лындзі ў ей! Стасева Лёзн. Во выгадавала лындзі! Опса Брасл.
ЛЫНУЦЬ гл. ЛУНУЦЬ
ЛЫПЫ гл. ЛУПЫ
ЛЫПЭКА м., заал. Бусел. Лыпэка ў нас – гэта бусел. Лыпэка і гэтай вясной да нас прыляцеў. Езярышча Гар.
ЛЫСІКІ толькі мн., кулін. Звараная ў лупінах бульба. Толькі носічак трохі зразаюць, соляць і вараць – ета лысікі. Мікіціха Шум. Параўн. лупіха.
ЛЫСКА ж., заал. Бязрогая карова. Карова абламала рогі, цяпер вот ходзіць лыска. Сваташыцы Дубр. Параўн. лабатка, лабоня, лабоха, лэбка, лабыр.
ЛЫХАЎКА ж., асудж. Жанчына, якая любіць хадзіць па суседзях. Эта ж нада, каб родная сястра назвала мяне лыхаўкай. Падсвілле Глыб. Параўн. лэхала.
ЛЫХАЦЬ гл. ЛАХАЦЬ
ЛЫЧЫК м. Колца каўбасы. Дала яму і лычык каўбаскі, а то такая дарога. Гарадзец Шарк. Зварыла адзін лычык. Нурава В.-Дзв.
ЛЭБКА гл. ЛАБАТКА
ЛЭЙТАР м. Дуга як частка конскай збруі. На свадзьбу лэйтары ўкрашалі цвятамі. Шацяні Сен.
ЛЭПАЦЬ незак. Шлёпаць; утвараць шум, ідучы па вадзе. Па лужы лэпае нагамі. Слабада Паст.
ЛЭХАЛА, ЛЭШКА аг., неадабр. Чалавек, які ходзіць па суседзях і збірае плёткі. А, гэты лэхала век што-нібудзь спляце. Грушава Чаш. Толькі б хадзіла гэта лэшка па дварах. Мікіціха Шум. Параўн. лыхаўка.
ЛЭХАЦЬ гл. ЛАХАЦЬ
ЛЭШКА гл. ЛЭХАЛА
ЛЮБАВІНА, ЛЮБОВІНА ж., толькі адз. Нятлустае мяса. Стараюся есць любавіну. Ясюкі Паст. Кральчаціна дужа ўкусная. Мяса – адна любовіна. Сухавежа Міёр. Яму каб толькі любовіна, а жырнае хто будзець есці? Дрыгучы Міёр. Жырнага ніхто ні есць, только любовіну выразаюць. Снегі Міёр.
77 👁