Пустынкі Сен. Высыпаў на стол жменю ласкункоў. Камень Леп. Параўн. лузанец, лузганец, лузгун, лузканец, лузовік, лузчык, лушчак, лушчанец, лушчонік.
ЛУСТА ж. Ежа, якую бралі з сабою ў поле, у дарогу. Гатуй мне ў торбу лусту: хлеб, сала, яшчэ што-небудзь. Псуя Глыб. Сабяры мне лусту, пайду на пасту. Чэрцы Леп. Хай дзеці занясуць бацьку лусту ў поле. Макаравічы Докш.
ЛУТ м. Лыка маладой ліпы. Дзярэш лут, а потым яго можна скруціць. Горкі Леп. Лутам цябе трэба паганяць. Фарынава Пол. Параўн. лык.
ЛУТКІ мн. Абсада акна, дзвярэй. Ідзі палядзі, вось луткі. Грабяніца Віц. Луткі мянялі год восем назад. Арляны Сен. Нада памяняць луткі ў вокнах. Смародзіна Лёзн.
ЛУХЦЕНЬ ж., экспр. Бязглуздзіца, бяссэнсіца, глупства, лухта. Як развядзе лухцень сваю, слухаць тошно. Мікіціха Шум.
ЛУЧОЎКА ж. Лучнік; даўнейшае прыстасаванне для асвятлення хаты лучынай. Была гэта раней лучоўка, дык я яё пад карытца для зярна пріспасобіла; з закрама ўдобна браць, і куркам харашо. Гунчанкі Віц.
ЛУЧЧЫ безас.-прэдык. слова, выш. Лепш. Цяпер маладым луччы жыць. Сокарава Беш., Селішча Уш. Тут луччы бульбу пасадзіць. Смалоўка Сен., Задроўе Арш., Грынеўшчына Докш, Дабрамыслі Лёзн., Петрашы Тал. Параўн. лепі, лепій, ляпшэй.
ЛУЧЫНА ж., адзінк. Цыбуліна. Я ў салат дабавіла лучыну. Мількі Брасл. Пакрышы лучыну ў суп. Петрашы Тал.
ЛУЧЫЦЬ зак. Папасці, трапіць. Лучыў у самую дзясятку. Ляхаўка Дубр. Лучыў тады ў яміну нейкую. Язвіна Шум.
ЛУШЧАВІНЫ мн. Лупіны; вонкавая абалонка семя, плода. Боб ачысцілі ад лушчавін. Заазер'е Гар. Лушчавіны ад гароху, фасолі трэба спаліць. Папшулі Міёр. Лушчавіны карова не есь. Крыпулі Докш.
ЛУШЧАК, ЛУШЧАНЕЦ, ЛУШЧОНІК м., бат. Спелы арэх, які лёгка вылушчваецца. Іду ў лес і набяру поўны мех лушчакоў. Антаполле Чаш. Лушчакоў шчэ мала, не паспелі арэхі шчэ. Горы Чаш. Лушчанцоў набраў паўторбы. Замачак Чаш. Лушчонікі падсушыла, дзецям усыплю. Лукомль Чаш., Дзеркаўшчына Глыб. Параўн. лузанец, лузганец, лузгун, лузканец, лузовік, лузчык, лускан, лусканец, ласкун, ласкунок.
ЛЫБАРДА ж., неадабр. Страва са збору розных прадуктаў. Нашто такую лыбарду варыць? Валынцы В.-Дзв.
ЛЫГА аг., асудж. П'яніца. Зноў прыйшоў, лыга! Абрамава В.-Дзв. Якій жа ён лыга! Валынцы В.-Дзв. А што за мужыкі
80 👁