ЛУПАСІЦЬ незак., экспр. Біць, лупцаваць. Лупасілі яго ўчора за шкоду. Далёкія Брасл. Дзед мог і пугаўём лупасіць. Задуброўе Віц., Лісуны Арш., Баруны Брасл., Мохава В.-Дзв., Лазы Тал., Губіца, Дабея Шум. перан. Ліць (пра дождж). Дождж лупасіць як з вядра. Канева Сен.
ЛУПАТЫ прым. Губасты, таўстагубы. Лупаты – з тоўстымі губамі. Князі Віц. Сынок у яго лупаты. Тумілавічы Докш. Дзеўка такая лупатая. Прамышляды Паст., Вялікае Сяло В.-Дзв., Дрыгучы Міёр.
ЛУПАЦІК м., заал. Падлешчык. На цеста добра лупацікі бяруцца. Дунілавічы Паст.
ЛУПІЧ м., экспр. Губаты чалавек. Лупач – значыць, з тоўстымі губамі. Лупач нейкі гаворыць з мамай. Мікалаева Міёр.
ЛУП'Е гл. ЛУПА
ЛУПЕНЬ м., асудж. Неразумны чалавек; дурань. Школу скончыў, а як быў лупень, так лупенем і астаўся. Кутняны Пол., Матырына Уш.
ЛУПЕНЯ гл. ЛУПА
ЛУПІХА ж., толькі адз. Звараная ў лупінах бульба. Свінням зваріла бульбу, а дзеці ету лупіху цігалі і елі з соллю. Пудаць Віц. Параўн. лысікі.
ЛУПКІ толькі мн., іран. Акуляры. Такія смешныя лупкі ў дзеда: вялізныя, у тоўстай аправе. Казімірова Уш.
ЛУПНУЦЦА зак., экспр. Ударыцца, стукнуцца. Хлопец длінный, лупнуўся галавой аб вушак. Казімірова Пол.
ЛУПНЯК м., бат., часцей ЛУПНЯКІ мн. Масляк. Учора схадзілі ў жаўцянкі, у лупнякі. Крыпулі Докш. Лупнякі трэба адварыць, патом жарыць. Шарагі Міёр.
ЛУПСЯ ж., ЛУПЦАКІ мн., экспр. Лупцоўка. Яму такой лупсі далі, што доўга будзіць помніць. Слабада Глыб. Вот я табе зараз такіх лупцакоў задам! Новы Двор В.-Дзв.
ЛУПЫ, ЛУПАЛЫ, ЛУПЭЗІКІ, ЛЫПЫ толькі мн., груб. Вялікія вочы. Вырачыла свае лупы, як лягушка. Тараскі Чаш. Не бачыш – вазьмі свае лупы ў жменю. Заслонаўка Арш. Чаго ты лупалы свае на мяне вытарашчыў? Язна Міёр. Дзеўка лупэзікі мела вялікія. Мыкава В.-Дзв. Мой як правініцца, дык апусціць лыпы і маўчыць. Ахрэмаўцы Брасл.
ЛУСКАН, ЛУСКАНЕЦ, ЛАСКУН, памянш. ЛАСКУНОК м., бат. Спелы арэх, які лёгка вылушчваецца. Цэлую торбу лусканоў прынёс. Шэпелева Глыб. Етыя арэхі спелыя, адны лусканцы пападаюцца. Котава Віц. Во якія лусканцы добрыя. Шалыгі Віц. Мае ласкуны чыстыя, ядраныя. Дразды Беш.,
82 👁