Старонка 295
◀ / 305 ▶
ЛУМІНА ж. Ягадная ці грыбная мясціна ў лесе. Луміна ўсыпана ягадамі. Пліса, Прыпернае Глыб. Знайшлі луміну, ягады нечапаныя, вот і сабралі па два вядры чарніц. Галубічы Глыб. Набрыла на луміну землянікі. Замошша Тал. Параўн. латочына. ЛУНУЦЬ, ЛЫНУЦЬ зак. Прапасці, памерці. Як я луну, вы адны зусім астанеціся. Арэхаўск Арш. Калі-небудзь луну ад работы. Вярхоўе Беш. Лунуць – значыць памерці, груба так гавораць. Ветрына Пол., Высачаны Лёзн., Кушлікі Пол., Багушэўск Сен. З год як у воду лынуў. Петрашы Тал. ЛУНЬ ж. Яркі маладзік. На дварэ такая лунь, што хоць іголкі збірай. Пестуніца Віц. ЛУНЬ м., перан. 1. Сівагаловы чалавек. Ах, лунь стары! Да сівых валасоў дажыў, а не паразумнеў. Зялёнка Пол. Той лунь стары ўсё цягне ў двор к сабе. Нямойта Сен. 2. Пра марудлівага, пасіўнага, вялага чалавека. Ну што з табой? Ходзіш, як лунь. Валожанкі Шарк. Стаў ты як лунь балотны. Халамер'е Гар. Танцуем усю ноч, а назаўтра, як луні, ходзім. Таўкіні Шарк., Багушэўск, Канева Сен., Новы Пагост Міёр. 3. Гультай, абібок. Ну і лунь! Разлёгся! Ранак на дварэ. Муляры Паст. Што ж ты, як лунь, туляешся? Стасева Лёзн. Сядзіць цэлы дзень у хаце, як лунь, – ні вадзіцы наліць, ні скаціну накарміць. Мазалава Віц. Параўн. ладыр, ландарак, лантух, лейбус, лянотнік. 4. Пра дурнаватага, зацюканага чалавека. Ён ніразумны чалавек, лунь. Кушлікі Пол. Ты нейкі лунь, унучок, ці прыкідваішся. Калінавая Міёр., Валынцы В.-Дзв., Макаравічы Докш. ЛУПА ж., ЛУПЫ мн., ЛУП'Е н., зб. Губа, губы. Што ты лупу адвесіў? Шантары Докш. Лупа вісіць некрасіво. Ласіца Паст. Яго нявестка ўсягды недавольная, ходзіць лупы надуўшы. Запруддзе Глыб. Лупы навесіў і стаіць. Макаравічы Докш. Надуў свае лупы. Вярэнькі Паст. Як надуе свае луп'е, дык і ні падступішся. Вярцінскія Паст. Як ішлі танчыць, луп'е бураком малявалі. Лынтупы Паст., Галі Беш., Абруб, Драбаўшчына, Кавалі Глыб., Узмёны Міёр., Белькі, Дварчаны Паст., Казімірова Пол., Шыці Шарк. ЛУПА, ЛУПЕНЯ ж. Яечня, падкалочаная мукой. Яйца, малако, муку падкалаці і стаў на пліту – будзе лупа. Альшанка Чаш. А з яды будзе ўсяго даволі: і лупені, і капыткі, і застудзіны. Ноўка Віц. ЛУПАВІНА ж., часцей ЛУПАВІНЫ мн. Лупіна з бульбы. Лупавіны карове даём, свінням варым. Павулле Уш. ЛУПАЛЫ гл. ЛУПЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 305 ▶