ЛУБІН м. Невялікі лазовы кош. Бобу ўчора цэлы лубін налушчыла. Едлавічы Брасл.
ЛУБКА ж. Лубянка; ручны кораб з лубу для захоўвання, пераноскі чаго-н. Поўная лубка пшаніцы стаіць. Казлоўшчына Паст. Лубку плялі з кары ліпы, потым сыпалі ў яе жыта. Косарава Глыб. У лубку вады не нальеш. Ваўкалаты Докш., Мікалаёва Міёр., Вярэнькі, Галбея, Дунілавічы, Муляры Паст., Кулінава Уш. // Сявенька; лубянка для ручной сяўбы. Лубка плеценая з лазы, з яе многа што сеялі. Моханава В.-Дзв. Насыпаў у лубку зірна і пашоў на поле. Чарневічы Глыб., Цешылава Паст., Белая Ліпа Сен. 3. Рэшата. Муку прасей на лубку. Стралкі В.-Дзв.
ЛУБОК м. Жалабок з лубу для сцёку соку з бярозы. Устаўляем лубок у дзірку ў бярозе і бяром сок. Косарава Глыб. Параўн. латок у 1 знач.
ЛУБЯНІШЧА н. Поле, дзе рос лубін. На лубянішчы пасеем клевер. Кавалі Глыб. Жыта можна пасеяць на лубянішчы. Азярцы Глыб. Лубянішча заару пасля дажджу. Дразды Беш. Кароў выпусцілі на лубянішча. Ветрына Пол., Ластавічы Глыб., Малыя Пышнагоры Леп., Янкішкі Паст.
ЛУГА ж. Луг, шчолак. Попел на лугу стараліся браць з бярозавых дроў. Белае Пол. Лугой бяллё мылі, бо мыла раней не было. Фарынава Пол.
ЛУДЗІЦЬ незак. Кляпаць. Лудзіць касу трэба ўмець. Янавічы Віц.
ЛУЖОК м. Азярцо; невялікі прыродны вадаём. Лужок разліўся шыракo. Балаі Міёр.
ЛУЗАНЕЦ, ЛУЗГАНЕЦ, ЛУЗГУН, ЛУЗКАНЕЦ, ЛУЗОВІК, ЛУЗЧЫК м., бат. Спелы арэх, які лёгка вылушчваецца. Зрэдзь лузанец на арэшыне, не даюць выспець, мо зялёнымі паабрывалі. Раманава Гар. Во я вам лузганцоў жменьку прынісла. Рускі Шум. Бабы ў лузганцы хадзілі, німнога прынеслі. Жыгалава Віц. Бачыў, ужо ёсць лузгуны. Забор'е Сен. Лузканцы падсушы. Стайкі Арш. Сыпані жменю лузканцаў. Асінаўка Сен. Лузканцы люблю вельмі. Рацькава Уш. Лузовікі аж выпадаюць з лушпінаў. Васюкі Шарк., Башні Шум. З адной арэшыны мех лузчыкаў сабраць можна. Храпакі Віц. Параўн. лускан, лусканец, ласкун, ласкунок, лушчак, лушчанец, лушчонік.
ЛУКА ж. Лука; дугападобны, паўкруглы бераг ракі ці возера. Лука заросшы мурожнай травой. Шыці Шарк.
ЛУКАЎКА ж., бат. Гатунак яблыкаў. Лукаўка ў этам гаду ўрадзіла. Каміншчына Глыб.
80 👁