Старонка 293
◀ / 305 ▶
Вусце Арш. Схадзі выкасі на лагу. Макаравічы Докш. Параўн. лава, лонка. ЛОДАРСТВА н., толькі адз. Гультайства, лодарнічанне. Чаго мой ні любіў – дык ета лодарства, на лодараў глядзець ня мог. Ляхаўка Дубр. ЛОЖА, ЛОЖКА ж. Ложак. Ляжу ў сваю ложу. Ноўка Віц. Кладзіся ў ложа, не хадзі доўга. Буцавічы Паст. На гэнай ложке яшчэ мая мама радзілася. Андронавічы Віц. ЛОЖБІШЧА н. Стажар'е; месца, дзе стаяў стог. На ложбішчы трава доўга не расце. Кульгаі Глыб. ЛОЖКА гл. ЛОЖА ЛОМ м. зб. Куча галля. Як пашлі ў ягады, а там ні лес, а адзін лом. Зарачыцак Докш. 2. Вогнішча. Падкіньце сукоў у лом. Ласіца Паст. ЛОМКІЙ прым., перан. Капрызлівы. Ён ломкій, як дзяўчонка, дайжа губы так закапыліваець. Баева Дубр. ЛОНКА ж. Луг, лугавая сенажаць. Абкасі лонку, прайсці няможна. Дамашы Брасл. Параўн. лава, лог. ЛОПАЛКА гл. ЛОПАЎКА ЛОПАЎКА, ЛОПАСЦЬ ж., ЛОПАЦЕНЬ м. Зазубіна на лязе касы. Нешта дзед нагнаў лопаўку. Пралетарыя Уш. Хадзі паглядзі, ці ёсць на касе лопаўкі. Павулле Уш. Лопавак нядоўга надзелаць, касу папорціць. Горы Рас. Наробіў мне тут лопавак. Дварышча Шарк. Калі на касе лопасць, тады яна ня косіць харашо, яе зноў адбіваюць. Слабада Шум. Плоха пакляпаў касу, лопацень палучыўся. Матырына, Рыбакі Уш., Ластавічы Глыб., Баяноўшчына Пол., Краснаполле Рас., Горы Чаш., Мельніца Шарк. Параўн. лапатуха. ЛОПАЎКА, ЛОПАЛКА ж. Хлапушка-мухабойка. Ад мух не адбіцца, толькі лопаўка спасае. Зачысцікі Шарк. І дзе наша лопаўка дзелася? Багушэўск Сен. Лопаўкай мух б'ём. Кудзіны Гар. Лопалкай б'еш мух, а іх не менее. Крывасельцы, Стралкі В.-Дзв., Калінавая Міёр., Апанаскавічы Уш. ЛОПАЦЕНЬ гл. ЛОПАЎКА ЛОПУНЬ гл. ЛАПУХ ЛОЎ м., ЛОВЫ мн. Лоўля, паляванне. Лоў на качак разрашылі. Празарокі Глыб. Раньш на ловы хадзілі ўсе мужыкі нашы. Новы Пагост Міёр. ЛОЎКІ прым. Добры, якасны. Бульба ў мяне лоўкая ўзышла. Чарневічы Глыб. ЛУБАМ прысл. Многа. А ягад у лесе лубам. Камянполле Міёр. Параўн. ладна, ладнага ў 2 знач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 305 ▶