Старонка 292
◀ / 305 ▶
ЛІСЦІНКА ж., адзінк. Ліст капусты. Адламіла зялёную лісцінку ад качана капусты. Станіславова Дубр. З качана шмат лісцінак зняла, галубцы зраблю. Куляшы Леп. ЛІТМАНКА ж., с.-г. Гатунак бульбы. Літманка – новы сорт бульбы, нядаўна завезлі да нас. Нурава В.-Дзв. ЛІТОЎКА ж., с.-г. Від касы. Сёння касіў літоўкай, нічога так. Сарочына Уш. ЛІТОЎКА ж. Памяшканне для захавання сена і корму для жывёлы. Схадзі ў літоўку, вазьмі сена карове. Котава Віц. У літоўцы паглядзі вядро, я там ранкам была. Падрэзы Чаш. ЛІТРА ж. Літр. Кажный дзень бяру літру малака, дзеці прыносяць. Выхадцы Лёзн. Літру б якую малака прадаваць, капейчына была б на хлеб. Лялеўшчына, Каверзы, Яроненкі Гар., Іванск Чаш. ЛІТРУХА ж. Літровая бутэлька. Літруху малака на поле брала, выпіла за дзень. Порплішча Докш. ЛІТЭРКА ж. Колца ў калаўроце для замацавання стрыжня, на які насаджваецца шпуля. Літэрка шчарбатая ў маім калаўроце. Матырына Леп. ЛІЎНЫ прым. Праліўны (пра дождж). Ліўны дождж паўдня ідзе. Мілашова, Ясева Міёр. ЛІХАТА ж. Ліха, зло, бяда, няшчасце. Ліхата як наваліцца, дык намучаішся ўволю. Ляхаўка Дубр. Ліхата яго не возьме, ён выкруціцца. Бараўцы Чаш. ЛІХЕЙ прым. Ліхі, злы; здольны прычыніць ліха. Ліхей быў мужык. Мардахі Дубр. ЛІХІ прым. Стары, дзіравы (пра адзенне, абутак). Ліхая ўжо світка. Мядзведзева В.-Дзв. ЛІХО безас.-прэдык. слова. Дрэнна, кепска. Ліхо жыць аднаму. Скрыдлева Віц. ЛІЦІЯ гл. ЛЕЙЦІЯ ЛІЧНЫ прым. Знешне прывабны. Ён жа ўдалы, харошы, лічны. Мікіціха Шум. ЛІШАЁЎНІК м., зб., бат. Лішайнік. Лішаёўнікам у лесе ўсё пакрыта. Мікіціха Шум. ЛІШНАТА ж., толькі адз. Лішняе, непатрэбнае. Лішнаты дужа ніякай не нанасі ў хату. Юнькі Паст. ЛІШНЕ прысл. Залішне, больш за норму. Выпіў лішне, дык ідзі праспіся. Мядзведзева В.-Дзв. ЛОГ м. Луг, лугавая сенажаць. Дзед вун азяў ды на лог пайшоў, а я вот с вамі сяжу, лясы тачу. Сахнавічы Глыб. Сена на лагу сушым. Сцяпанавічы Гар. На лагу ярка так ад цвятоў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 305 ▶