ЛІПНІК м., зб. Ліпняк, ліпавы зараснік. Наш сусед перанёс вуллі бліжэй к ліпніку. Стар Арш. Пайшлі ў ліпнік, там такі запах! Задуброўе Віц.
ЛІПОЎКА гл. ЛІПАЎКА
ЛІСАВЫ, ЛІСАВАТЫ прым. 1. Ласкавы, пяшчотны. Дзіця вельмі лісавае. Станіславова Дубр. Хто лісавы, дак таго людзі любяць. Мікіціха Шум. Параўн. ласы ў 1 знач., лёзны. 2. Хітры. Быў у нас у сяле такі файны, але ж лісавы. Ліпаўкі Докш. Меншы мой лісаваты, умее падмануць. Таўкіні Шарк.
ЛІСАК м. Язычок клямкі. На лісак нажмеш добра, і клямка падымецца. Чарневічы Глыб.
ЛІСАПЕД, ЛІСАПЕТ м., ЛІСАПЕДА, ЛІСАПЕТА ж. Веласіпед. Лісапед у дзярэўні надабная вешч. Каханавічы В.-Дзв. Мой дзед крэпкі быў. Восемдзесят сем гадкоў, а ён – на лісапед і ў касцёл едзіць. Бачэйкава Беш. Поле далёка – на лісапедзі ездзіма. Дворышча Леп. Бацька ранічкой на лісапет – і ў грыбы. Папоўка Сен. Гэта ў палякаў ровар, а ў нас лісапет кажуць. Іванск Чаш. Пастаў свой лісапет за вугал. Укля Брасл. Малыя любяць ездзіць на лісапетах. Высачаны Лёзн. Сядай на лісапеду і едзь да мяне. Езярышча Гар. Лісапеду, як накатаішся, у сарай загані. Лялеўшчына Гар. Ці гэта твая лісапета каля плота стаіць? Каўровая Дубр. Вон лісапета, бяры ды каці. Забор'е Рас., Арэхаўск, Зоськава Арш., Ганкавічы, Свяча Беш., Ахрэмаўцы, Спрынды Брасл., Асвея В.-Дзв., Кудзіны, Межава, Смалоўка Гар., Ластавічы, Ломашы, Празарокі Глыб., Несцераўшчына, Шантары Докш., Верамееўшчына Дубр., Велеўшчына, Горкі, Губіна Леп., Выдрэя, Кавалі, Стасева Лёзн., Аліхверы, Балаі, Дунілавічы Паст., Казімірова, Фарынава Пол., Канашонкі, Клясціцы, Краснаполле Рас., Белая Ліпа Сен., Зарэчча Тал., Антаполле, Ваўчо, Вяцера, Красніца, Кугоні, Матырына, Уш., Радзюкі Шарк., Амбросавічы, Завяззе, Залессе Шум.
ЛІСТВЯНІК, ЛІСЦВЯНІК, ЛІСЦВЕННІК м., зб. Лісцевы лес. Пайду ў ліствянік венікі вязаць. Бортнікі Глыб. У нас лісцвянік – алешнік ды асіннік. Андрэева Гар. Лісцвенніку ў нас больш, чым хвойніку. Заазер'е Гар.
ЛІСТОЎКА, ЛІСЦВІНІЦА ж., бат. Лістоўніца. Харошая лістоўка, аж сячы жалка. Хілаўшчына Докш. Вырасла лісцвініца каля дарогі. Пяцігорск Беш. Параўн. летняя елка.
ЛІСЦВЕННІК гл. ЛІСТВЯНІК
ЛІСЦВІНІЦА гл. ЛІСТОЎКА
ЛІСЦВЯНІК гл. ЛІСТВЯНІК
77 👁