Старонка 290
◀ / 305 ▶
ЛІАНА ж., бат. Бярозка палявая. Апяць ета ліана ўсё апутала, нада яе абарваць. Прыпернае Глыб. ЛІБІДА гл. ЛАБАДА ЛІГОТА ж., толькі адз. Адліга. Лігота, кажуць, будзе, сонейка паказалась. Дзегцяры Брасл. ЛІЖНЯ гл. ЛЕЖЫВО ЛІЗІКІ толькі мн. Ласункі, прысмакі. Малыя так і глядзяць, ці прывёз ім лізікаў. Папоўка Сен. Параўн. лакатушкі, ласонікі, лахардзікі. ЛІЗУН м. Ласун. Эта ты, лізун, у варэння лазіў? Бор Леп., Псуя Глыб., Сваташыцы Дубр. Параўн. лакомка, ласонік, ласуня. ЛІЗУН м. Саляны камень, які даюць лізаць каровам. Лізун нада каровам лажыць, калі солі ім ні хапае. Надазер'е Глыб. ЛІК м., рэліг. Ікона. Лік у мяне вісіць у спальні. Вішня Шум. ЛІЛІЯ ж., бат. Гарлачык. Няможна трогаць лілії на пруду, кажуць, што гэта душы ўтопленіц. Прыпернае Глыб. ЛІМЕНІВЫ прым. Алюмініевы. Схадзі прынясі з гарода ліменіву провалаку. Ручку ў вядры прывязаць нада. Слабодка Гар. ЛІН м., заал. Лінь. Лін – астарожная і пужлівая рыба. Савенічы Сен. Водзіцца тут розная рыба: лін, шчупак, вугор. Урбаны Брасл. Смашная вуха з ліна і шчукі. Павяцце Міёр., Сокарава Беш., Леснікі Глыб., Даўгінава, Мілашова Міёр. ЛІНЕЙКА, ЛІНІЯ, ЛІНКА ж. Вузкая роўная прасека ў лесе. Во, ідзі, ідзі па лінейкі – і выйдзеш на дарогу. Гарэлькі Дубр. Сёліта ў чарніцы далёка ні хадзілі. Пайшлі за раку, на бор і збіралі каля самай лініі. Гарані Гар. Хадзілі мы на лінію ягады паглядзець. Доўгі Бор Рас., Пяцігорск Беш., Задуброўе Віц., Кудзіны Гар., Азярцы, Латышы Глыб., Вяцера Докш., Ступакі Дубр., Пышна Леп., Горы Чаш. На той вунь лінке шмат суніц і розных траваў. Арэхаўцы Арш. ЛІПАЎКА, ЛІПОЎКА ж. Невялікая бочка для мёду, выдзеўбаная з кругляка ліпы. Сёння выцягнуў ліпаўку з кладоўкі. Будзем мёд разліваць. Бораўна Леп. У нас у ліпаўцы мёд дзяржалі. Амбросавічы Шум. Налівай, дзед, мёд у ліпоўку. Сар'я В.-Дзв. 2. Пасудзіна з ліпавай кары, у якой захоўвалі муку. Цяжка жылі мы раньшы, помню, усю зіму толькі і мелі мукі што адну ліпаўку. Лужкі Шарк. ЛІПЕЦ м. Ліпень. Ліпец дажджлівы быў, ягады вадзяністыя. Варапаева Паст. ЛІПЕЦ м., толькі адз. Ліпавы мёд. Ліпец самы палезны мёд, лекавы. Малы Двор Беш. ЛІПІНА ж. Ліпа. Глянь, якая большая ліпіна. Гарбацэвічы Арш. Пад ліпінай паляжым. Азярцы Глыб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶