ЛАХАНЬ гл. ЛАХАНКА¹ ЛАХАРДЗІКІ мн. Ласункі, прысмакі. Мае любімыя лахардзікі — цукеркі. Задоры Леп. Мама з горада многа лахардзікаў прывозіць. Ваўчо Уш. Ты абы-што не ясі, табе толькі лахардзікі падавай. Серкавіцы Тал. Прывыклі вы лахардзікі есць. Зубава Арш. Я свайго ўнучка лахардзікамі разбаловала. Вярэчча Гар., Антонаўка, Зубава, Тумінічы Арш., Езярышча, Яроненкі Гар., Ульянавічы Сен., Старое Сяло Уш., Замачак Чаш. Параўн. якатушкі, ласонікі, лізікі. ЛАХАЦЬ, ЛАХТАЦЬ, ЛЫХАЦЬ, ЛЭХАЦЬ незак. 1. Гаварыць недарэчнае. А старыя як сабяруцца, дык пачынаюць лахаць пра дзецюкоў. Турлы Паст. Ну, хопіць ужо лахаць перад гасцямі. Лашукі Паст. Нечага хадзіць абы-дзе і лахаць языком. Абрамава В.-Дзв. Яна вечна лахае. Васілеўшчына Паст. Былі ў мяне мае дзеўкі — лахалі доўга. Воўкаўшчына Глыб. 2. Смяяцца. Не трэба так лахаць з яго. Петрашы Тал. А чаго ты лахала на ўсю вуліцу? Булахі Глыб. 3. Бадзяцца, хадзіць без справы. Цэлы дзень па магазінах лахае. Бор Леп. Маладзёж па завуголлям лахаць. Клясціцы Рас. Лахалі па базары без дзела. Лонск Шарк., Баруны Брас л., Косарава Глыб., Матырына Уш. Мне — каб на рабоце. І каб між людзей, а не тое што лахтаць з кута ў кут. Серкавіцы Тал. Што ты ўсё лыхаіш, ішоў бы бабцы памоч. Язна Міёр. Толькі лыхаіць, за дзень каб што зрабіла. Пусташы, Палата Пол. Цэлы дзянёк лыхае па вуліцы. Каханавічы В.-Дзв. Дзе ты лыхаў? Паліцы Беш. Увесь дзень лъсала па лесе. Балаі Паст. Глядзі, доўга ні лыхай. Бараны Глыб. До табе ўжо лыхаць без дзела. Выхадцы Лёзн. Чаго ты лэхаў у сё ранне? Не сядзіцца табе. Мікіціха Шум. ЛАХМАТ, ЛАХМОТ м. Кавалак тканіны, скуры. Навесь які-небудзь лохмат на сябе, вось табе і будзе пугала. Пазнякова Пол. Во, нейкі лахмот нашла, можа, падыдзе. Каменка Віц. ЛАХМОЎКА ж. Кладоўка. Прынясі ключы ад лахмоўкі. Старое Сяло Уш. Агуркі глядзіцеў лахмоўцы. Сардыкі В.-Дзв. ЛАХТА аг., зневаж. Пляткар(ка), пустамеля. Лахта ты, многа брэшаш, перажагнайся лепей. Папшычы Глыб., Замачак Чаш., Варапаева Паст. Параўн. лабайда, лаханда. ЛАХТАЦЬ гл. ЛАХАЦЬ ЛАХУДРА аг., неадабр. Неахайны чалавек. Лахудра ты, хоць бы прычасалася. Гатаўтчына Глыб. Хіба тая лахудра агледзіць хату? Булахі Глыб. Расчашыся, а то чистая лахудра. Бачэйкава, Вярхоўе Беш. Яна ж сама па сабе баба добрая, але не глядзіць за сабой, ходзіць як лахудра. Абруб Глыб. Зачашы валасы акуратна і ні хадзі лахудрой. Стралкі, Чурылава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
158 👁