Тал. Коцік з латушкі п'е малако. Ляды Дубр. Параўн. лаханка, лахань у 1 знач.
ЛАТКА ж. Складка. У мяне спадніца ў латкі. Бараўцы Чаш.
ЛАТОК м. 1. Латак; жалабок, па якім сцякае вада, сок. Латок ужо ўвесь гразны, трэба чысціць. Смалоўка Сен. Вада ў карыта па латку збягае. Мардахі Дубр. Параўн. лубок. 2. Кубак. Вечарам мама налле латок малачка – смачна. Таўкіні Шарк.
ЛАТОЧЫНА ж. Ягаднае ці грыбное месца ў лесе. Знайшлі вельмі добрую латочыну, чарніц набралі вёдрамі. Ваўкі Паст. Параўн. луміна.
ЛАТОШЫЦЦА незак. Марудзіць, корпацца. Чаго ты там латошысся? Апаздаць хочыш? Пачаевічы Чаш.
ЛАТРУГА, ЛАТРЫГА гл. ЛАЙТРУГА
ЛАТУН м. Старая адзежына. Накінь які латун і ўнясі дроў. Ёды Шарк. Скінь свой латун, адзень што другое. Аліхверы Паст. Параўн. лахамідзіна.
ЛАТУННЕ н., зб. Старое адзенне, рыззё. У мяне столькі латуння, куды яго дзіваць ціпер? Альхоўцы Шарк.
ЛАЎЖО н., зб. Брудная бялізна. Усё лаўжо за ранак перамыла. Вярэнькі Паст. Колькі ж лаўжа назбірала, два дні мыць буду. Ляхаўшчына Паст.
ЛАЎРІК м., кулін. Лаўровы ліст. Пакладзі лаўріка ў суп, каб запах быў. Кузняцова Віц.
ЛАЎЧЭЙ прысл., выш. 1. Спрытней, больш удала. У цябе лаўчэй выходзіць. Селішча Уш. 2. Зручней. Лаўчэй вазьміся за бервяно, а то на ногі зваліцца. Каханавічы В.-Дзв. Лаўчэй бярыся. Ноўка, Стайкі Віц.
ЛАХАМІДЗІНА ж. Старая адзежына. Носіць нейкую лахамідзіну. Задоры Леп. Параўн. латун.
ЛАХАНДА аг., зневаж. Пляткар(ка), пустамеля. Не слухай ты гэту лаханду: яна век абы-што гаворыць, усё на свеці яна знаіць. Кашталянаўшчына Глыб. Параўн. лабайда, лахта.
ЛАХАНКА, ЛАХАНЬ ж. 1. Гліняная або драўляная міска. Бацька любіў цюрку з лаханкі есці. Казловічы Арш. Я зараз ні хачу есь, нядаўна з'еў лаханку супа. Слабада Шум. Мае лаханкі старыя, аж рысунак сцёрся. Іванаўка Гар., Воўкаўшчына Глыб., Дворышча Леп., Грышына Рас., Белая Ліпа Сен. Налі ў лахань сабе супу. Папкі Міёр. Параўн. латка, ладка. 2. Карыта. У лаханку маглі пакласці корм каню. Езярышча Гар. Лахань свінні перакулілі. Грушава Чаш. У лахань выллі пойла. Хралы Глыб.
ЛАХАНКА ж. Посцілка. Красівая ў цібе лаханка на ложку. Белькі Паст.
74 👁