Брасл., Макаравічы Докш., Амбросенкі Шарк. Нагнула вядро і лыкціць халодную воду. Чарневічы Глыб.
ЛАЛАКАННЕ н., ЛАЛАКІ мн. Балбатня, пустаслоўе. Мы наслухаліся яго лалакання ўвечары. Смаляны Арш. Як завядуць лалакі – сядзяць паўночы. Выхадцы Лёзн.
ЛАЛОЎНІКІ мн., абрад. Валачобнікі. Лалоўнікі хадзілі на першы дзень свята, звечара, разам з імі хадзілі музыканты. Лынтупы Паст.
ЛАМАВІК м., перан. Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы. Такому ламавіку гектар касіць у дзень – і то мала. Бор Леп.
ЛАМАВІТЫ прым. Гультаяваты, падобны на лайдака. Адразу відаць, што хлопец ламавіты. Дворышча Рас. Параўн. лайдачны, лайдачы, лайтружны.
ЛАМАНЦЫ мн., кулін. Крохкае печыва, прыгатаванае з мукі на вадзе. Люблю бабуліны ламанцы. Петрашы Тал., Мяжа Гар.
ЛАМАЧ м., с.-г. Прылада для перацірання льну. А патом ламачом лупяць лён, пакуль ён ажно плоскім не стане. Крывыя Тал.
ЛАМІНА 1. аг., зневаж. Гультай(ка). Сядзіць дома, ламіна, нічога ня робіць, спіць цэлымі днямі. Лукашова Паст. Параўн. лайдачына, лайтруга, лантруга, латруга, латрыга, ладыр, лантух, лейбус, лунь у 3 знач., ландарак, лянотнік. 2. ж. Пра вялікую, тлустую жывёліну. Во ламіна, а малака – дык у казы болей. Каўшэлева Шарк.
ЛАМЭКА аг., неадабр. Капрызны чалавек (часцей пра дзіця). Ты яшчэ ўгавары пайсці пагуляць гэту ламэку. Замачак Чаш.
ЛАНДАРАК м., неадабр. Гультай, лодар. Мой брат – вялікі ландарак. Зубава Арш. Параўн. ладыр, лантух, лейбус, лунь у 3 знач., лянотнік, лайдачына, лайтруга, лантруга, латруга, латрыга, ламіна ў 1 знач.
ЛАНТРУГА гл. ЛАЙТРУГА
ЛАНТУХ м., неадабр. Гультай, лодар. Крый божа, каб мой такім жа лантухом вырас! І бацька яго такі ж лантух быў. Бігосава В.-Дзв. Нельга ж быць такім лантухом. Боркавічы, Сардыкі В.-Дзв. Параўн. ладыр, ландарак, лейбус, лунь у 3 знач., лянотнік, лайдачына, лайтруга, лантруга, латруга, латрыга, ламіна ў 1 знач.
ЛАПАНОСЫ прым. Шыраканосы. Сын увесь у яго пайшоў, такей самы лапаносы. Выхадцы Лёзн.
76 👁