Старонка 282
◀ / 305 ▶
ЛАПАТКІ мн., памянш. Лапці. Помню толькі, што абувалася я ў лапаткі. Войлавічы Шум. ЛАПАТНІК м., перан. Небагаты чалавек. Казала ж ёй, каб ні брала гэтага лапатніка, а яна ні ў какую, хоць ты што хочаш роб. Клясціцы Рас. ЛАПАТРЫСЯ ж., неадабр. Балбатуха; жанчына, якая многа і бесперастанку гаворыць. Наша суседка такая лапатрыся, ніколі не змаўкае. Старое Сяло Уш. Параўн. лескатуха. ЛАПАТУН, ЛАПАЦЕНЬ м., неадабр. Балбатун; мужчына, які многа і бесперастанку гаворыць. Лапатун еты толькі і лапочыць. Варашылы Сен. Лапатун еты вярзець абы пра што. Мікіціха Шум. Жыў тут у нас прыблуда адзін, от лапацень быў дык лапацень! Запруддзе Глыб. Ну, ты й лапацень! Кавалі Глыб. ЛАПАТУХА ж. Зазубіна на лязе касы. І зноў ён мне касу з лапатухай прынёс. Гарэлькі Дубр. Параўн. лопаўка. ЛАПАЦЕНЬ гл. ЛАПАТУН ЛАПАЦЕЦЬ незак., экспр. Паспешліва, часам неразборліва гаварыць, расказваць. Ну, твая цётка так умее лапацець, што я нічога не разумею. Дрысвяты Брасл. ЛАПАЦІЦЬ незак. Адбіваць, вастрыць касу. А я добра не ўмею лапаціць касу. Задуброўе Віц. ЛАПАЦІШЧА н. Драўляная ручка ў рыдлёўцы. Дай ты мне тую лапату, гдзе лапацішча карочэ. Забор'е Рас. Новае лапацішча, дык не гладкае. Рай Сен. ЛАПІЗА гл. ЛАКІЗА ЛАПНІК м., зб. Галінкі хваёвага дрэва. Лапнікам абвязваем яблыні, каб не грызлі зайцы. Заазер'е Тал. ЛАПСІРДАК, ЛАПСЮРДАК, ЛАПСЯРДАК м. Верхняя мужчынская вопратка (сюрдут, пінжак, паліто). Раньшы ж ні было пінжакоў, як ціпер, а былі лапсірдакі. Грамы Пол. Модны лапсюрдак мужыку купіла. Папшычы Глыб. Нешта холадна на вуліцы стала, лапсярдак адзяваць нада. Драбаўшчына Глыб. Ну як лапсярдак свой надзене – зусім маладым стане. Галубава В.-Дзв. Накінь лапсярдак, а то халодна. Казловічы Арш. Надзеў лапсярдак і пашоў па грыбы. Адаменкі Лёзн. ЛАПТУХ м. Мяшок. Поўны лаптух бульбы прывалок. Мількі Брасл. Сабяры цыбулю ў лаптух. Цяцеркі Брасл. ЛАПУН м. 1. кулін. Тоўсты пульхны блін. Хлеба няма, дык лапун спякла. Стралкі В.-Дзв. Напякла лапуноў на сняданне. Задуброўе Віц., Кульгаі Глыб., Крулеўшчына Докш., Залучына Леп., Смародзіна Лёзн., Рускі Шум. 2. Бульбіна, якая перазімавала на полі. Вайной людзі й лапуны елі. Руць Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 305 ▶