лайтруга, лантруга, латруга, латрыга, ламіна ў 1 знач., ладыр, лантух, лёйбус, лунь² у 3 знач., ландарак, лянотнік.
ЛАЙНІНА ж., адзінк. Адзежына; адна штука бялізны, вопраткі. Што на табе за лайніна, памый яе. Верацея Арш. Дзве лайніны не можаш пасціраць. Чарневічы Глыб., Смаляны Арш., Сокарава Беш., Іванаўка Гар., Матырына Уш. Параўн. лайно ў 1 знач.
ЛАЙНО н. 1. Адзежына; адна штука бялізны, вопраткі. Сягоння нада было б тое-сёе лайно памыць, а то потым некалі будзіць. Запруддзе Глыб. Накінь якое лайно, выйдзі глянь, чаго так сабака заходзіцца. Драгуны Міёр. Параўн. лайніна. 2. зб. Бялізна. Занялася сена сушыць, а лайно намочанае стаіць. І мыць нада, і некалі. Забалоцце Уш. Замачыла адно лайно, заўтра памыю. Пугачова Докш. Я лайно пранікам біла, а раней дык рукамі мяла. Белая Ліпа Сен., Папшычы Глыб., Язна Міёр.
ЛАЙТРУГА, ЛАНТРУГА, ЛАТРУГА, ЛАТРЫГА аг., зневаж. Гультай(ка). Сколькі ўжо можна валяцца, лайтруга, ідзі што робі. Боркавічы В.-Дзв. Лайтруга ніколі нічога мець не будзе. Пашкі Шарк. Жыве лайтругам, паесь, выспіцца і гуляе. Малы Поўевіж Леп., Петрашы Тал. Лантруга ніколі дзела да канца не давядзе. Галубава В.-Дзв., Ясева Міёр. Зноў спіць. Ну і латруга ж ты! Каты Шарк. Што ты за латруга, толькі б і ляжаў на печы! Падсвілле Глыб. Латрыга нейкі вырас, ня любіць работу. Пунішчы Віц. Параўн. лайдачына, ламіна ў 1 знач., ландарак, ладыр, лантух, лёйбус, лунь² у 3 знач., лянотнік.
ЛАЙТРУЖНЫ прым., экспр. Гультаяваты, падобны на лайдака. Ён жа лайтружны, толькі й ляжыць на дзіване. Мікіціха Шум. Параўн. лайдачны, лайдачы, ламавіты.
ЛАКАТУШКІ мн. Ласункі, прысмакі. Тут розныя лакатушкі прадаюць. Канашы Гар. Параўн. ласонікі, лахардзікі, лізікі.
ЛАКІЗА, ЛАПІЗА аг., неадабр. Неахайны чалавек. За такога лакізу ніхто не пойдзе. Камень Леп. Жонка ў яго такая лапіза. Цяцеркі Брасл. Параўн. лабэйза, лахудра.
ЛАКОМКА аг. Ласун, ласуха. Дзеткі ўсе лакомкі – канхветы любяць. Бігосава В.-Дзв. Параўн. ласонік, ласуня, лізун¹.
ЛАКОМЫ прым. Ласы. Ты лакомы да смачненькага. Задуброўе Віц.
ЛАКТАЦЬ, ЛЫКЦІЦЬ незак. 1. Хлябтаць (пра ката, сабаку). Мой кот малы лактаў малако, а ціпер мяса хоча. Забор'е Глыб. 2. экспр. Многа і прагна піць. Ён столькі гарэлкі локчыць, дзіва, як жыве шчэ. Булахі Глыб. Лэкчыць водку, як конь ваду. Камаі Паст. Мой з серады дамоў не казаўся, недзе локчыць з сябрукамі. Дрыгучы Міёр. Ні лакчы дужа халоднай вады. Урбаны
136 👁