АБЛЕТНІК м., толькі адз., зб. Дровы, нарыхтаваныя вясной. А мне ўжо воз аблетніку прывезлі. Прыдвор'е Чаш. Бралі дровы з сухога аблетніку, чуркі са дзве. Малы Двор Беш., Малы Поўсвіж Леп. АБЛЁТАК гл. АБЛЕТАК АБЛІВАКА, АБЛІВАХА ж., АБЛІВЕНЬ, АБЛОЙ м. Зімовы дождж; галалёд. На машыне ні праедзіш, ноччу аблівака такая була. Верхняе Глыб. На дварэ абліваха, хадзіць страшна. Івесь Глыб. Сёння на двары абліваха, заваліцца можна. Савенічы Сен. За ноч аблівень усю дарогу засцякліў. Астроўшчына Пол. На дварэ аблівень, ні прайсці ні праехаць. Далёкія Брасл. Нікуды ні выйсці, такі аблівень. Макаравічы, Тумілавічы Докш. Такі аблівень на двары. Ласіца Паст. Учора йшлі ў такі аблівень. Антаполле Чаш., Псуя Глыб., Новыя Валосавічы Леп., Паташня, Снегі, Ясева Міёр., Нярэйша, Ульянавічы Сен. Такі аблой быў, чуць з дзедам ногі не паламалі. Барсукі В.-Дзв. Аблой, Дзвіну нікак не перайсці. Бароўка, Бігосава, Боркавічы В.-Дзв. АБЛІЦА ж. Плотка. З рібы прінёс толькі трі абліцы. Дворышча, Забор'е Рас. АБЛОГА ж., АБЛОЖНІК м. Дождж абложны, абкладны. Аблога акбклала ўсё вакол. Загарадна Лёзн. Ужо тры дні абложнік ідзець. Чарэя Чаш. Як неба аблажыла, будзе абложнік. Дзегцяры Брасл. АБЛОЙ гл. АБЛІВАКА АБЛОК м., АБЛОКА ж. Воблака. Глядзі, які аблок, пеўне, дошч будзе. Баруны Брасл. Аблокі ўсё неба абклаўшы. Рубеж Брасл. Белая аблока на сінім небе – хораша! Бугаі Сен. АБЛУДА ж. Няправільная, памылковая думка. Ай, зноў нейкая аблуда ў галаве. Прыдвор'е Чаш. АБЛУНЕЦЬ зак., груб. Здурнець, зрабіцца ненармальным. На старасці гадоў зусім аблунеў. Бадзінава Пол., Старое Сяло Віц., Грыцы Глыб. АБЛЮБІЦЬ зак. Упадабаць, выбраць. Мы аблюбілі гэтыя мясціны. Ясюкі Паст. АБМАЛОТКІ, АБМАЛОЦІНЫ толькі мн., абрад. Свята з выпадку заканчэння малацьбы. Хутка ўжо будуць абмалоткі. Ластавічы Глыб. Закончылі работу, можна й абмалоціны гуляць. Лашукі Паст. Малацілі талакой, а тады разам гулялі абмалоціны. Лукашова Паст., Бугаі Сен. АБМАНКА ж. Гумавая соска для груднога дзіцяці, пустышка. Дай дзіцяці абманку, яно спаць хоча. Станіславова Дубр., Вісяты Міёр., Шыці Шарк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁