Старонка 26
◀ / 305 ▶
АБІЯКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве. У школу я хадзіла ў абіяках. Прошкава Глыб. АБКАЛОТ м., зб., АБКАЛОТКІ мн. Абмалочаныя снапы жыта. Абкалот склалі ў сараі на падсцілку карове. Зазер'е Гар. Абкалот высушвалі і складвалі. Падбярэззе Тал. Абкалоткі складзіце ў амбар. Шарагі Міёр. У абкалотках капашыліся куры. Залясінкі Шарк. АБКАСТРЫЦЬ зак. Апячы крапівой. Ціплят іскала, усе ногі абкастрыла. Гарбачэва Рас. Параўн. абжыгчы, абстраківіць, абстрыкаць. АБКІДКА ж. Абвязванне, упрыгожванне вяззю. А вось абкідку я не ўмею рабіць. Мікалаёва Міёр. АБКЛАДНЫ, АКЛАДНЫ прым. Абложны (пра дождж). Во, сянне дождж абкладны. Грабяніца, Заронава Віц. Дошч, мабыць, акладны будзе, вельмі ж зацягнула неба. Жоўніна В.-Дзв. Акладны дошч будзіць. Пліса Глыб. Неба сівое, страшное, як пашоў акладны дошч, дык добрую нядзелю пагоды ня будзець. Германавічы Шарк. АБКОПКІ толькі мн., абрад. Дакопкі. Прыходзь сёння на абкопкі. Вымна Віц. АБКОСАК м. Касмык травы на скошанай сенажаці. На пакосе астаўся адзін абкосак. Заазер'е Гар. Не адолеў ты ўжэ тэй абкосак. Нярэйша Сен. Не хадзі басанож па абкоскам. Краснаполле Рас. АБКРАПІВІЦЦА зак. Апячыся крапівой. Тут не ідзіце -- абкрапівіцеся. Кісялева Тал. АБЛАБАНІЦЬ, АБЛАЧБАНІЦЬ зак., экспр. Абстрыгчы вельмі коратка. Апяць аблабаніць цябе. Смалоўка Гар. Ну ты мяне і аблабаніў, тры валасіны засталося. Дольдзева Сен. Во, дзед унучка аблачбаніў, людзі разбягуцца. Латышы Глыб. Параўн. абчыканіць. АБЛАСУЦІЦЬ зак., экспр. Ашукаць, падмануць. Гэтыя падросткі абласуцілі мяне, як малую якую. Мікалаёва Міёр. Параўн. амманіць, ачмуціць, ашалапуціць. АБЛАТАШЫЦЬ зак. Абарваць, абабраць (садавіну). У мяне яблыкі яшчэ зялёнымі аблаташылі. Бачэйкава Беш. Аблаташылі старую яблыню поўнасцю. Мікалаёва Міёр., Запруддзе Шарк. АБЛАХАЦЬ зак., экспр. Абхадзіць. Увесь лес аблахаіш, а грыба ня знойдзеш. Латыголічы Чаш. АБЛАЧБАНІЦЬ гл. АБЛАБАНІЦЬ АБЛЕТАК, АБЛЁТАК м. Жывёліна, якая пералетавала. Твой аблётак нейкі худы. Не сальны будзе. Цімошкава Міёр., Малы Поўсвіж Леп., Прыдвор'е Чаш. Цёлка ў нас аблётак. Астроўна Беш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 305 ▶